weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
18.09.2018 16:45 ,

У Гарадоцкім раёне ў грамадскіх месцах расклалі супрацьчумныя дываны

Так спецыялісты абараняюць рэгіён ад афрыканскай чумы свіней.

Дыванкі ўтрымліваюць раствор, які дэзынфекуе. Яны з’яўляюцца ў грамадскіх месцах у Гарадоцкім раёне. Іх раскладваюць на ўваходах у крамы, школы, установы культуры, ФАПы, паштовыя аддзяленні і іншыя ўстановы. Такім чынам у рэгіёне праводзяць прафілактыку афрыканскай чумы свіней.

– Гэта стандартная форма біялагічнай абароны, якая практыкуецца ў ягадна-грыбны сезон, – патлумачыла намеснік галоўнага ветэрынарнага доктара Гарадоцкага раёна Таццяна Буднік. – На тэрыторыі раёна, як і на тэрыторыі рэспублікі, выпадкаў выяўлення віруса афрыканскай чумы свіней не зафіксавана, гэта прафілактычная мера.

Супрацьчумныя дыванкі прамакаюць растворам, які пагібельна дзейнічае на ўзбуджальніка чумы. Два разы на тыдзень раствор абнаўляюць.

На тэрыторыі Гарадоцкага раёна размешчаны буйны свінакомплекс, там ўтрымліваюць больш за 40 000 галоў свіней. На вытворчасці занятыя больш за 200 чалавек. Гарадоцкі раён – прыгранічны рэгіён, у Расіі, з якой ён мяжуе, з пачатку года знайшлі 97 выпадкаў афрыканскай чумы свіней.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце