weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
19.09.2018 11:33 ,

Батутыст з Вілейкі едзе на III юнацкія Алімпійскія гульні ў Аргенціну

Іван Літвіновіч падчас Чэмпіянату Еўропы ў Баку. Фота забяспечанае Таццянай Літвіновіч.

7 верасня Нацыянальны алімпійскі каміэт Рэспублікі Беларусь зацвердзіў склад дэлеганцыі на III юнацкія Алімпійскія гульні ў Аргенціну. У спісе - віляйчанін Іван Літвіновіч.

Гульні правядуць у Буэнас-Айрасе ад 6 да 18 кастрычніка. Ад Беларусі ў дэлегацыю ўвайшло 37 спартсменаў, а таксама іх трэнеры па лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, веславанні, мастацкай гімнастыцы, спартыўнай гімнастыцы і інш.

Іван Літвіновіч і яго трэнер Вольга Уласава прадставяць Беларусь у скачках на батуце.

Нагадаем, што ў батутыста з Вілейкі ўжо шмат дасягненняў. Сёлета ў красавіку ён стаў чэмпіёнам Еўропы па батуце сярод юніёраў.

У спорт Івана прывяла мама — трэнер па акрабатыцы Таццяна Літвіновіч.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце