weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
19.09.2018 14:49 ,

На прыпынку ў Баранавічах сярод белага дня хлопцу нагой праламалі чэрап

Ілюстрацыйнае фота rusnext.ru

Пра здарэнне ў міліцыю паведамілі медыкі. Іх выклікаў сведка таго, што адбылося. Ён жа сябар пацярпелага.

Калі ён з прыяцелем стаяў на прыпынку, да іх падышоў незнаёмы. Слова за слова – пачаўся канфлікт. У чым сутнасць канфлікту – не ўдакладняецца. У выніку незнаёмец стаў збіваць аднаго з хлопцаў. Адзін з удараў быў нагой у твар.

Па дадзеных УУС Брэсцкага аблвыканкама, медыкі канстатавалі ў 27-гадовага пацярпелага пералом лобных костак і множныя пераломы костак чэрапа.

Па гарачых слядах чалавека, які нападаў, затрымалі. Ім аказаўся 20-гадовы хлопец. Калі яго віна будзе даказаная, хутчэй за ўсё, яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце