weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
19.09.2018 14:18 ,

У Ашмянах правядуць мадэрнізацыю дзіцячага садка № 3 – плануюць уцяпліць сцены, дах, замяніць вокны

Фота osh.by

Яслі-сад № 3 пабудаваны амаль паўстагоддзя таму, ён мае патрэбу ў «новым дыханні». Правядуць цеплавую рэабілітацыю будынка: уцяпляць сцены, дах, заменяць вокны. Агульны бюджэт праекта – 696 614 еўра, з якіх 554 993 еўра – сродкі ЕС.

У мінулы панядзелак далі старт праекту «Укараненне мерапрыемстваў па энергаэфектыўнасці для ўстойлівага энергетычнага развіцця Ашмянскага раёна Беларусі». Яго рэализуюць па Праграме ЕС «Пагадненне Мэраў – дэманстрацыйныя праекты». Запланаваныя маштабныя працы ў яслях-садзе № 3.

Гэта ўжо другі ў Ашмянах праект за кошт фінансавай дапамогі ЕС. Дзякуючы першаму палепшылі дзіцячы садок № 6. Там увялі сучасныя энергаэфектыўныя тэхналогіі.

Яслі-сад № 3, пабудаваны амаль паўстагоддзя таму, мае патрэбу ў «новым дыханні». Плануюць цеплавую рэабілітацыю будынка: уцяпленне сцен, даху, замену вокнаў. Установяць сонечны калектар з цеплавой помпай, які паслужыць для патрэб гарачага водазабеспячэння і часткова ацяплення. Прадугледжаныя мерапрыемствы па рэгуляванні цеплавой энергіі.

Установяць вентыляцыю, сонечныя панэлі для забеспячэння вонкавага і ўнутранага асвятлення, сістэмы сучаснага асвятлення, абсталяваныя высокаэфектыўнымі крыніцамі святла. Састарэлае энергаёмістае абсталяванне кухнізаменяць на сучаснае. Заменяць старую электраправодку.

Для выхаванцаў дзіцячага сада створаць максімальна камфортныя ўмовы. Энергаспажыванне і выкіды вуглякіслага газу знізяцца не менш, чым на 50 адсоткаў.

– Агульны бюджэт праекта – 696 614 еўра, з якіх 554 993 еўра – сродкі ЕС, – адзначыў кіраўнік праекту Сяргей Нікіцін. – Не менш за 20 працэнтаў – сафінансаванне Ашмянскага райвыканкама. Дарэчы, за кошт апошняга плануюць адрамантаваць дзіцячы сад.

Каманды падтрымкі праграмы «Пагадненне Мэраў – дэманстрацыйныя праекты» старшыні Ашмянскага райвыканкама Міраславу Сарасеку ўручылі сертыфікат аб перамозе ў конкурсе грантаў. Эксперты і каардынатары праекта прэзентавалі праграму, пазнаёмілі з магчымасцямі ўдзелу ў іншых праектах. Кіраўніцтва раёна зацікавіла тэма вулічнага асвятлення.

Абмеркаванне тэхнічных пытанняў рэалізацыі праекта працягнулася ў яслях-садзе № 3. Пачаць работы плануюць наступным летам.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце