weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
19.09.2018 13:01 ,

Забойцу знайшлі праз абгарэлыя гузікі — падрабязнасці крымінальнай гісторыі з Вілейкі пачатку 2000-х

Аляксандр Азарэвіч, падпалкоўнік юстыцыі і былы следчы, распавёў sb.by падрабязнасці крывавай крымінальнай справы са сваёй маладосці.

У 2001 годзе ў вёсцы пад Вілейкай затрымалі злачынцу. Малады хлопец прыйшоў да знаёмага забраць доўг. Дзверы яму адкрыла сястра даўжніка. Хлопец сышоў, але пасля вярнуўся і залез у хату праз акно. Там ён згвалціў дзяўчыну на вачах яе брата, забраў упрыгожванні, гадзіннікі, грошы.

Злачынцу затрымалі ў той жа дзень. Ён быў п’яны. Але на допыце раптам паведаміў, што ён сведка яшчэ аднаго злачынства. І даў следчым адрас кватэры ў Вілейцы.

Там міліцыянты знайшлі цела дзяўчыны, з вока якой тырчаў нож.

Труп ляжаў у ванне больш за месяц.

Следчыя пачалі высвятляць абставіны забойства. Затрыманы «сведка» расказваў, што забітая дзяўчына — яго знаёмая. Маўляў, ён сустракаўся з ёй. У адзін з вечароў дзяўчына папрасіла яго сысці. Хлопец нібыта выйшаў з кватэры, але спазніўся на апошні аўтобус і вырашыў вярнуцца. А ў кватэры заспеў труп сваёй каханкі і яе былога мужа.

Мужа затрымалі, але стала зразумела, што ён не забіваў дзяўчыну. Затое падчас агляду памяшкання, дзе жыў «сведка», у печы знайшлі абгарэлыя металічныя гузікі. Супаставілі з аповедам новай каханкі затрыманага гвалтаўніка-«сведкі»: жанчына казала, што той увесь час хадзіў у скураной куртцы. А пасля тая кудысьці знікла.

Следчыя сталі здагадвацца, што менавіта хлопец здзейсніў забойства. А пасля ён прызнаўся сам.

Хлопец расказаў, што начаваў у дзяўчыны. Яна разбудзіла яго і завяла размову пра стасункі. Маўляў, патрабавала, каб ён ажаніўся з ёй і кінуў сваю сужыцельку і дзіця. Пачалася сварка, якая перайшла ў бойку. Гаспадыня кватэры нібыта схапілася за сякеру і ўдарыла хлопца па плячы. Той схапіў нож, ударыў яе і патрапіў у вока. Пераконваў, што выпадкова. Дзяўчына загінула адразу ж.

Потым забойца перацягнуў цела ў ванну, накрыў халатам і пайшоў. На адсутнасць загінулай не звярталі ўвагі: суседзі ведалі, што яна перыядычна ездзіла на лячэнне або на працу ў Мінск — магла адсутнічаць да трох тыдняў.

А вопратку, якая была на ім у той вечар — у тым ліку і куртку — хлопец спаліў дома ў печы.

Суд прызнаў хлопца вінаватым і ў згвалтаванні, і ў забойстве. Злачынца атрымаў 17 гадоў калоніі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце