weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
20.09.2018 15:56 ,

Праз беларуска-літоўскую мяжу жыхары Астраўца перапраўлялі кантрабанду

Фота gpk.gov.by

44-гадовы і 34-гадовы жыхары Астраўца вырашылі падзарабіць на нелегальнай перапраўцы тавараў у Літву. Мужчын  затрымалі на месцы злачынства.

У раёне пункта пропуску «Лоша» супрацоўнікі Асобнай службы і вайскоўцы Смаргонскай пагрангрупы правялі спецаперацыі па ліквідацыі незаконнага канала перамяшчэння ў Літву падакцызных тавараў.

– Пры затрыманні 44-гадовы і 34-гадовы мужчыны аказвалі супраціўленне,  спрабавалі схавацца. Дзеянні спынілі супрацоўнікі спецпадраздзялення з ужываннем фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў, – паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Адначасова пры спробе незаконнага перамяшчэння праз мяжу на літоўскую тэрыторыю партыі тавару ў Астравецкім раёне затрымалі другую частку злачыннай групы – 45-гадовага і 18-гадовага грамадзян Літвы. Яны таксама паспрабавалі схавацца і аказалі супраціленне праваахоўнікам.

Затрыманых грамадзян Літвы прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за спробу незаконнага перасячэння мяжы, непадпарадкаванне. А таксама за незаконнае перамяшчэнне тавараў праз мяжу Беларусі.

Цяпер праводзяць мерапрыемствы па ўсталяванні іншых асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце