weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
20.09.2018 12:29 ,

Пад Мінскам у ДТЗ матацыкл разарвала на часткі. Байкер загінуў

Матацыкліст не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе сутыкнуўся з жалезабетоннай апорай. Удар быў такой сілы, што матацыкл разарвала напалову, пасля чаго ён загарэўся.

У Мінскім раёне разбіўся матацыкліст. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.

Аварыя адбылася 19 верасня, у 22.10, непадалёк ад вёскі Слабодшчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, матацыкліст не справіўся з кіраваннем і выехаў за межы праезнай часткі, дзе сутыкнуўся з жалезабетоннай апорай.

Як распавёў чытач Яўген, ДТЗ адбылося на трасе М2. Удар быў такой сілы, што матацыкл разарвала напалову, пасля чаго ён загарэўся.

У выніку аварыі 28-гадовы матацыкліст ад траўмаў памёр на месцы здарэння.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце