weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
20.09.2018 13:48 ,

Рубель за аплату – Беларусбанк уводзіць камісію за абслугоўванне ў касах

Фота tut.by.

Заплаціць праз касу банка за навучанне, паркоўку, Інтэрнэт і некаторыя іншыя паслугі абыйдзецца ў адзін рубель.

Камісію за некаторыя плацяжы ў касах уводзіць ААТ «АСБ Беларусбанк» ад 1 кастрычніка.

Заплаціць праз касу банка за навучанне, паркоўку, Інтэрнэт і некаторыя іншыя паслугі абыйдзецца ў адзін рубель.

Грошы не будуць браць з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. А таксама за найбольш запатрабаваныя плацяжы – ЖКП, гарадскі тэлефон. У спіс бясплатных увайшлі таксама пералічэнні ў бюджэт – падаткі, зборы, пошліны, штрафы на карысць грамадскіх аб’яднанняў. На дабрачынныя рахункі, у выглядзе узносаў страхавымі агентамі, на карысць ААТ «АСБ Беларусбанк».

Усе плацяжы, за якія будуць браць узнагароду ў касах, можна здзейсніць бясплатна з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, праз інфакіёскі.

У «Беларусбанку» нагадалі, ад 16 ліпеня 2018 года адмянілі ўзнагароджанне за рэгістрацыю ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг», у тым ліку за анлайн-рэгістрацыю, і выдачу карты кодаў пры рэгістрацыі ў сістэме.

Таксама ў рамках развіцця лічбавых тэхналогій з выкарыстаннем мабільных тэлефонаў рэалізавалі магчымасць аплаты тавараў і паслуг з дапамогай сэрвісаў Belarusbank Pay, Samsung Pay. А таксама QR-кода, у тым ліку ў дадатку М-банкінг, у сістэме АРІП.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце