weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
21.09.2018 10:11 ,

На Вілейшчыне гаспадыня паліла смецце, а спаліла хлеў з саломай

Фота vzsar.ru.

19 верасня здарыўся пажар у вёсцы Балашы, што ў Крывасельскім сельсавеце.

Пра тое, што ў яе двары гарыць хлеў, гаспадыня паведаміла выратавальнікам каля гадзіны дня.

Калі тыя прыехалі, хлеў, а таксама салома ў ім і каля яго гарэлі адкрытым полымем.

У выніку пажару пабудова цалкам згарэла. Агонь пашкодзіў салому.

— Пажар здарыўся з-за таго, што гаспадыня побач з пабудовай паліла смецце. Яна сачыла за вошгнішчам, але ў нейкі момант адышлася за вадой, каб заліць рэшткі, што яшчэ тлелі. Тады з-за ветру агонь ізноў разгарэўся і перакінуўся на будынак, — распавёў «Рэгіянальнай газеце» інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандр Казакевіч.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце