weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
21.09.2018 12:38 ,

У Добрушскім раёне 60-гадовы пенсіянер прыраўнаваў 29-гадовую дзяўчыну і падарваў яе дом. Пацярпеў яе жаніх

Фота riadagestan.ru

Пенсіянер падарваў з вонкавага боку дома маладой жанчыны самаробнае выбуховае прыстасаванне. Шматлікія аскепкі шкла і шарыкі патрапілі ўнутр дома жанчыны. Там як раз знаходзіўся яе жаніх. У выніку ён атрымаў шматлікія раненні рук, грудзей, нагі.

15 верасня ў вёсцы Насовічы, што ў Добрушскім раёне, грымнуў выбух. Не надта вялікі, на шчасце, у адным з мясцовых дамоў выбіла шыбу ды трохі параніла мужчыну. Цікава, што прычынай «тэракту» стала нераздзеленае каханне мясцовага пенсіянера да маладой дзяўчыны, паведамілі гомельскія «Моцныя навіны».

Пра 61-гадовага Уладзіміра Іванавіча жыхары Насовіч адгукаюцца станоўча. Кажуць, добры мужык, адэкватны, не алкаголік. Раней працаваў трактарыстам. Выдатна ведаў сваю працу, добры работнік, «з галавой», заўсёды меў розум.

Але ж на пенсіі розум Уладзміра Іванавіча трохі зацьміла каханне да мясцовай жыхаркі.

Анастасіі — 29 гадоў. Пра яе мясцовыя кажуць так: «Кахае ўсіх — вось яе занятак».

Жанчына нідзе не працуе. Яна замужам, муж ездзіць на вахты ў Расію, працуе там на будоўлях кранаўшчыком.

Праўда, як кажуць у Насовічах, наяўнасць мужа не перашкаджае Анастасіі заводзіць часовыя раманы.

Але ж на каханне пенсіянера жанчына не адказала. Яна знайшла сабе іншага «фаварыта» — мясцовага хлопца, амаль свайго равесніка. Той нідзе не працаваў, выпіваў, але ўсё ж спадабаўся Анастасіі больш за пажылога кавалера.

Цікава, што не толькі Анастасія замужам. Жанаты і Уладзімір Іванавіч. Мае дзяцей і нават унукаў. «Дзеці яго старэйшыя за тую каханку», – кажуць у Насовічах.

Але ж шлюб шлюбам, а каханне аказалася мацней. Мацней настолькі, што Уладзімір Іванавіч вырашыў — не мне, дык нікому. І сабраў самаробнае выбуховае прыстасаванне. А пасля — прымацаваў яго на шыбу ў доме сваёй каханай.

Выбух быў не вельмі моцным, ад яго выбіла шыбу і трохі параніла маладога палюбоўніка Анастасіі.

У выніку, пенсіянера затрымалі. Мясцовая міліцыя і Следчы камітэт пакуль не пракаментавалі сітуацыю.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце