weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
21.09.2018 15:12 ,

У сто гадоў астраўчанка чытае на памяць Пушкіна і спявае песні

Фота ostrovets.by.

Векавы юбілей адзначыла 19 верасня жыхарка Астраўца Ганна Арлоўская.

– Жыццё складвалася па-рознаму. І працаваць, і гараваць, і радавацца даводзілася, – гаворыць Ганна Якаўлеўна. І дадае: – Вершы і песню люблю – з імі весялей.

Жанчына і ў 100 гадоў з лёгкасцю і цудоўнай інтанацыяй цытуе Пушкіна і Сурыкава, спявае народныя песні – і радуецца жыццю.

– Мама нарадзілася ў Расіі, скончыла толькі тры класы, – расказвае дачка стогадовай юбіляркі Алена Арлоўская. – Але большая частка яе жыцця прайшла ў Беларусі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яна пазнаёмілася з татам – разам з ім вярнулася на яго радзіму. Усё жыццё працавала ў калгасе: цяжка даводзілася, але спраўлялася.

У юбілейны дзень нараджэння дачка і трое сыноў, шэсць унукаў і сямёра праўнукаў жадалі матулі, бабулі і прабабулі Ганне Якаўлеўне Арлоўскай здароўя.

Павіншавалі жанчыну і госці, уручылі кветкі і падарунак.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце