weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
22.09.2018 20:59 ,

У Вілейцы бодзібілдары падымалі гіры і дзяўчат: як прайшоў сёння моладзевы фестываль (Фота)

Бодзібілдары з дзяўчатамі, што перамаглі ў практыкаванні "планка".

- Хто прыехаў на ровары або на роліках, падыдзіце, калі ласка, сюды! - гучаў сёння над вілейскай плошчай голас Вольгі Шляпо, адной з арганізатараў моладзевага фестывалю ў Вілейцы.

На прыступках вілейскага Дома культуры кожны раварыст атрымліваў фрукт у падарунак і далучаўся да экалагічнага флэш-моба, удзельнікі якога рушылі ад плошчы да скейт-парка. Так завяршаўся сёння ў Вілейцы Сусветны тыдзень мабільнасці, які горад падтрымлівае ўжо другі раз.

Старэйшы ўдзельнік-раварыст Міхаіл Уласік.

На сцэне ў скейт-парку.

А ў скейт-парку ўдзельнікаў чакала насычаная праграма: танцоры і спевакі, бодзібілдары і варкаўтары, тэатр моды і дранік-шоу, планета навуковых цудаў і жывая бібліятэка.

Дзмітры Гулецкі — раварыст-пераможца інтэрнэт-галасавання.

Яўген Івашкевіч — вілейскі актывіст, дзякуючы якому ў гарадскім парку з’явілася карта тайм-лагістыкі.

Вілейскі каледж частаваў дранікамі…

… і блінамі.

Частавалі ўсіх ахвотных.

— Хацелася зрабіць у Вілейцы такое свята, дзе б кожны малады чалавек быў не толькі пасіўным гледачом, але і ўдзельнікам, — расказаў «Рэгіянальнай газеце» галоўны архітэктар Вілейкі, адзін з арганізатараў фестывалю Дзмітры Гарланаў. — Гэта крута, калі на адной сцэне дэманструюць некалькі відаў мастацтва. Якраз такіх мерапрыемстваў мне не хапала падчас майго студэнцтва ў Мінску.

Вольга Шляпо.

Раварыст у мокрым скейт-парку.

Школа сучаснай харэаграфіі «JAM CREW»

Са сталіцы прыехалі музычныя і танцавальныя калектывы. Сярод іх — Школа сучаснай харэаграфіі «JAM CREW».

На пытанне, як вы знайшлі такіх танцораў, Вольга Шляпо адказала проста: «Дык гэта ж наша Даша!»

Аказалася, школай харэаграфіі «JAM CREW» кіруе Дар’я Валынец, якая нарадзілася ў Вілейцы, а цяпер жыве ў Мінску.

— Я вучылася ў вілейскай гімназіі №2. Займалася харэаграфіяй у Ірыны Новік, — распавяла «Рэгіянальнай газеце» Даша. — Пасля гімназіі скончыла каледж па спецыяльнасці «харэаграфія». Школа танцаў «JAM CREW» працуе пры будаўнічым каледжы ў Мінску. Дык што перад вамі танчылі будучыя будаўнікі.

Тэатр моды Вілейскага дзяржаўнага каледжа.

Па словах Дашы, не ўсе навучэнцы адразу і з вялікім жаданнем пачынаюць займацца танцамі. Асабліва хлопцаў бывае цяжка далучыць да гэтай справы. Але наведаўшы некалькі рэпетыцый, захапляюцца і яны.

Дарэчы, танцавальныя калектывы Дар’і Валынец і Ірыны Новік на сённяшнім фестывалі танцавалі па чарзе.

На фестывалі Даша паспяхова паўдзельнічала ў практыкаванні «планка», што прапанавалі дзяўчатам бодзібілдары. Пратрымалася каля дзесяці хвілін. Пасля прызналася, што крыху адчувала напружанне ў руках і прэсе

Уладзіслаў Іванілаў з вілейскай школы №5 сабраў кубік-рубік за 30 секунд.

Маленькая глядачка.

Бодзібілдары ўражвалі практыкаваннямі з гірай і канатамі, Вілейскі дзяржаўны каледж частаваў дранікамі і блінамі.

Планета навуковых цудаў Цэнтра дадатковай адукацыі падрыхтавала інфармацыйны стэнд, дзе можна было пазнаёміцца з эвалюцыяй ровара. А таксама пры дапамозе розных прыстасаванняў удзельнікі фестывалю маглі паглядзець, як ствараюцца мультфільмы.

Гледачы пад парасонамі.

Удзельнік конкурсу.

Ягор Роўда падтрымлівае дзяўчат, што выконваюць практыкаванне «планка».

Нягледзячы на даждлівае вераснёвае надвор’е свята атрымалася.

Вясёлы настрой у восеньскі дзень.

Варкаўтар спрабуе сябе ў бодзібілдзінгу.

Глядзелі і здымалі, не звяртаючы ўвагу на дождж.

Сфатаграфуце мяне з бодзібілдарам і надрукуйце ў газеце! — вельмі прасіў віляйчанін Алег Яцкевіч. На фота — Ягор Роўда (злева) і Алег.

Фота аўтара.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце