weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
24.09.2018 11:54 ,

У аварыі на Вілейшчыне загінуў 39-гадовы мінчанін

Фота Status Quo.

Як распавяла "Рэгіянальнай газеце" Таццяна Беланог, прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці, здарэнне адбылося 22 верасня каля чатырох гадзін вечара.

На аўтадарозе «Ушачы-Вілейка» каля вёскі Зімодры Куранецкага сельсавета  сутыкнуліся аўтамабілі «Нісан» і «Шкода».

Кіроўца «Нісана» пайшоў на абгон і на сустрэчнай паласе «лоб у лоб» стукнуўся са «Шкодай».

У выніку пасажыр «Нісана», што сядзеў спераду, загінуў на месцы. Загінулы — жыхар Мінска з 1979 года нараджэння.

Другому пасажыру «Нісана» і кіроўцы «Шкоды» спатрэбілася дапамога медыкаў.

Следча-аператыўная брыгада агледзела месца здарэння, прызначылі шэраг экспертыз.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце