weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
24.09.2018 17:59 ,

У ДТЗ пацярпелі шэсць маладзечанцаў – вадзіцель наехаў на бетонны пастамент рэкламнага шчыта

Вадзіцель і пяць пасажыраў пацярпелі ў аварыі, што адбылася па Гасцінцы 23 верасня. Кіроўца наехаў на бетонны пастамент рэкламнага шчыта.

Як распавёў карэспандэнту «РГ» дзяржаўтаінспектар АДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Бартош, 23 верасня ў 5:45  Citroen Xantia рухаўся па Вялікаму Гасцінцу ў бок Смаргоні. Акрамя вадзіцеля, у салоне знаходзілася пяць пасажыраў. Усе – маладзечанцы.

Вадзіцель 1998 года нараджэння не справіўся з кіраваннем ля дома №80. Наехаў на бардзюрны камень з правага боку, накіраваўся на зялёную зону і ўрэзаўся ў бетонны пастамент рэкламнага шчыта.

У выніку ДТЗ кіроўца, пасажыр 1997 года народжання і дзяўчына 1996 года народжання апынуліся ў рэанімацыйным аддзяленні. Пасажыры 1996 і 1994 года нараджэння – у траўматалогіі. Шостага пасажыра 1997 года нараджэння з нязначнымі траўмамі адпусцілі дадому.

Па словах Сяргея Бартоша, вадзіцель пазбаўлены правоў па чэрвень 2019 года на язду ў нецвярозым стане. У яго ўзялі кроў на аналізы.

Матэрыялы перадалі ў маладзечанскі РАСК. Праводзяць праверку.

Фота забяспечаныя Сяргеем Бартошам.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце