weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
24.09.2018 16:37 ,

У Маладзечне фура знесла дрэва – вадзіцель спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з легкавіком

На скрыжаванні Буйніцкага і Вялікага Гасцінца кіроўца фуры ўрэзаўся ў дрэва. Ён спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з Peugeot 307.

23 верасня ў 5:33 кіроўца Volvo з паўпрычэпам Schmitz ехаў з боку Валожына па вуліцы Машэрава з хуткасцю прыкладна 70 км. Ён – жыхар Наваполацка 1993 года нараджэння, паведаміў дзяржаўтаінспектар АДАІ Маладзечанскага РАУС Сяргей Бартош.

На скрыжаванні Вялікага Гасцінца і Буйніцкага не ўбачыў знака. Думаў, што знаходзіцца на галоўнай вуліцы. Там жа заўважыў чорны аўтамабіль, спрабаваў пазбегнуць сутыкнення. Але не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва.

Кіроўца чорнага Peugeot 307 1979 года нараджэння ехаў з хуткасцю 40 км. Нечакана атрымаў удар у правы бок. Аўто раскруціла.

Вадзіцелю легкавіка аказалі дапамогу і адпусцілі дадому. На кіроўцу фуры завялі справу па сёмай частцы артыкула 18.14 КаАП РБ, якая прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад адной да пяці базавых велічынь.

авария в молодечно фура

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце