weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
24.09.2018 17:43 ,

У Мядзеле зладзяць фестываль гарбаты і фотавыставу пра гісторыю «Дажынак» (праграма)

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі" пройдзе ў Мядзеле 29 верасня. Святочныя мерапрыемствы пройдуць на сямі тэматычных пляцоўках.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміла БелТА начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Шаўцова на прэс-канферэнцыі.

Наведвальнікаў запросяць у Горад майстроў, на дзіцячую, спартыўную і аграэкатурыстычную пляцоўкі. У рэстаране пад адкрытым небам «Вугарок» прапануюць паспрабаваць стравы з рыбы.  На пляцоўцы «Рыбны край» – набыць прадукцыю з сабой, на фестывалі «Дзівосныя травы» – пазнаёміцца з беларускім асартыментам напою», – патлумачыла Таццяна Шаўцова.

На кірмашы сваю прадукцыю прадставяць больш за 230 прадпрыемстваў. Гандаль разгорнецца па Наберажнай – самай доўгай у горадзе.

– Мы паставілі задачу прымяніць мінімальныя надбаўкі, а на асобныя групы тавараў будуць дзейнічаць акцыі», – сказала начальнік упраўлення.

Гасцей мерапрыемства будуць забаўляць роставыя лялькі і творчыя калектывы. Для аматараў арыгінальных фота падрыхтуюць фотозоны. Для зручнасці наведвальнікаў у зоне работы кірмашу ўключаць бясплатны Wi-Fi, размесцяць банкаматы і абменны пункт.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель паведаміла пра адкрыццё фотавыставы «З гісторыі «Дажынак» на Міншчыне». Яна раскажа, як праходзіла свята працаўнікоў вёскі ў іншыя гады. Экспазіцыя «Маей зямлі куточак дарагі» пазнаёміць з прыгажосцю цэнтральнага рэгіёну праз работы 50 майстроў-ураджэнцаў вобласці.

На свяце будуць працаваць тры канцэртныя пляцоўкі. Галоўнай стане сцэна амфітэатра, арганізуюць выступленні артыстаў на плошчы Шаранговіча і Наберажнай. Скончацца мерапрыемствы фейерверком.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце