weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
24.09.2018 09:47 ,

У Вілейцы ўсталявалі новыя велапаркоўкі

Крытыя велапаркоўкі ля вілескай паліклінікі. Фота vk.com/kommunalka_vileyka.

Велапаркоўкі паставілі каля сацыяльна значных аб'ектаў у горадзе.

Адна з’явілася на рынку, другая — ля пошты. Трэцяя, крытая, месціцца каля паліклінікі.

Велапаркоўкі з’явіліся ў горадзе ў рамках праекта «Падтрымка ініцыятывы «Пагадненне мэраў» у Беларусі.»

Грошы для справы прадаставіў Еўрасаюз.

Такім чытам вілейскія актывісты ўвасабляюць у жыццё ініцыятыву «Рух як спосаб скарачэння выкідаў парніковых газаў». Выканальнік — вілейскае грамадскае аб’яднанне «ЗОВіК». Каардынатар — віляячанін Яўген Івашкевіч.

Бюджэт мясцовай ініцыятывы складае 9 991 еўра.

Фотаздымкі vk.com/kommunalka_vileyka.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце