weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
25.09.2018 11:19 ,

Творы вучняў з Валожына і Вілейкі ўвайшлі ў зборнік міні-сачыненняў «Мая малая радзіма» (Буктрэйлер)

Фота kanal-o.ru.

У зборніку «Мая малая радзіма» (буктрэйлеры) змешчаныя міні-сачыненні пераможцаў інтэрнет-алімпіяды па беларускай мове для вучняў 4 класаў Мінскай вобласці. Сярод аўтараў ёсць вучні з Валожыншчыны і Вілейшчыны.

Так у зборніку ёсць сачыненні вучаніцы Івянецкай сярэдняй школы Паліны Мойсы і вучаніцы Дорскага научальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа Аліны Мілеўскай.  З гарадскіх вучняў-валожынцаў у зборніку прадстаўленыя творы Соф’і Мандрык з другой школы і Аляксандры Янковіч з валожынскай гімназіі.

Таксама тут можна пачытаць сачыненні вілейскіх вучняў Кіры Баўтрукевіч, Дар’і Гаўрыльчык, Крысціны Пуні з гімназіі «Логас», Рамана Філістовіча і Вікторыі Лях з другой гімназіі, Кірыла Буцера з трэцяй школы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце