weather -5° Маладзечна
weather -5° Вілейка
weather -4° Смаргонь
weather -5° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -5° Мядзел
weather -4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4033
1 долар 2.1241
100 рас.руб. 3.1913
29.09.2018 23:47 ,

«Каларытненька». Маладзечна становіцца сталіцай стрыт-фуда Беларусі (Відэарэпартаж)

Сёння, 29 верасня, у Маладзечне адбылася пілотная прэзентацыя крэатыўнай вуліцы. Супольнасць актыўных гараджан арганізавалася і падрыхтавала свята за некалькі тыдняў. У выніку атрымалася месца, куды цягне прыйсці мясцовых жыхароў і фішка, якую хочацца паказаць гасцям горада.

Сёння, 29 верасня, у Маладзечне адбылася пілотная прэзентацыя крэатыўнай вуліцы. Супольнасць актыўных гараджан арганізавалася і падрыхтавала свята за некалькі тыдняў. У выніку атрымалася месца, куды цягне прыйсці мясцовых жыхароў і фішка, якую хочацца паказаць гасцям горада.

– Я и мой парень музыкант, мы приехали. Впечатления, знаете, как-то оно душевно. Потому что все так: простые люди, такие эмоции, кто-то поет, кто-то танцует. В общем, колоритненько. Сперва неожиданно, а потом как-то вливаешься в эту атмосферу и уже ты тут такой сам свой, — падзялілася ўражаннямі студэнтка з Мінска Аляксандра Паўленка.

Пляцоўка, якую гараджане між сабой называюць “Вуліцай стрыт-фуда”, узнікла на тэрыторыі міні-рынка. Усё пачалося 1 верасня. У межах праекта “Крэатыўная карта Маладзечна” адбылася сустрэча дыскусійнага клуба. На ёй сабраліся актыўныя жыхары, каб абмеркаваць, чаго гораду не хапае. Адной з балючых кропак для маладзечанцаў было тое, што зусім не сустрэнеш вулічных музыкаў. Не прайшло і месяца, як з’явілася пляцоўка спецыяльна для іх.

– Каждый неизвестный музыкант из Молодечно, ну или из области, может себя реализовать на такой площадке, может показать свои таланты. Может просто познакомится с новыми людьми, — ацаніла вучаніца гімназіі №10 Маладзечна Вікторыя Ляўчук.

Вуліца літаральна за дзень ажыла. Можна атрымліваць асалоду ад музыкі, рамантычных гірляндаў, разнакаляровых сцяжкоў, незвычайных артаб’ектаў. А месцаў, каб пагрэцца, тут хапае.

– Тут дядя пел. И еще тут огоньки с флажками, — сказаў маленькі маладзечанец Уладзь Дашкевіч.

Наколькі гораду не хапала такой прасторы сведчыць тое, з якім задавальненнем мясцовыя жыхары падпявалі музыкантам, танцавалі, рабілі сэлфі. І тое, з якой ахвотай актывісты далучыліся да ідэі ўпрыгожыць вуліцу.

– Мне хацелася ўнесці нейкі свой маленькі ўнёсак у гэта. Я люблю нешта рабіць сваімі рукамі. Такое свята, захацелася паўдзельнічаць з дзяўчатамі, — падзялілася Таццяна Семашкевіч, якая удзельнічала ў арганізацыі свята.

За некалькі тыдняў актывісты падрыхтавалі артаб’екты. Музычны ліфт з вязанымі ноткамі – незвычайная фотазона і акцэнт, які заяўляе: цяпер сюды варта прыходзіць, каб слухаць музыку ці выступіць самому. Вязанне скарысталі і для дрэў – зрабілі для іх яркія чахлы. Хтосьці нёс ніткі, некаторыя вязалі, а іншыя падтрымлівалі. А ў выніку ў Маладзечне з’явіліся дрэвы, з якімі прыемна рабіць фота і нават абдымацца.

– Калі мы сёння абвязвалі гэтыя дрэвы, мы пачулі столькі добрых слоў у свой адрас – як гэта добра, як гэта прыгожа, — кажа Таццяна Семашкевіч.

Упрыгожаная прастора цікавая для моладзі, бацькоў і дзяцей, сталых людзей. Для камфортнасці на час пілотнай прэзентацыі ДАІ дазволіла зрабіць частку вуліцы пешаходнай. Ці абмяжуюць тут рух у будучым, пакуль невядома.

– Идея презентации этой улицы заключается в том, чтобы дать новую жизнь этому месту. Чтобы люди по-другому посмотрели на это пространство. Чтобы объединились все предприниматели этого рынка и сделали из этого действительно классное место, креативное место, чего мы хотели от этого добиться, — распавяла пра мэты пляцоўкі суаўтар праекта “Крэатыўная карта Маладзечна” Ганна Холад.

На сцэне выступілі мясцовыя музыканты і запрошаныя з Мінска. А адной з частак праграмы стаў спеўны сход – жыхары разам спявалі вядомыя песні.

– Чтобы было место, где музыканты могут прийти выступить в любое время, момент. И, конечно, это опять же объединение всех жителей города на создание того места, куда можно будет приходить, тусоваться, проводить классно время как молодежи, так и взрослым с детьми и петь песни, — дадала Ганна Холад.

У арганізатараў і актывістаў ёсць задумы, што варта дадаць “вуліцы стрыт фуда”, каб яна стала яшчэ больш прыцягальнай. Калі ў вас ёсць ідэі ці жаданне зрабіць свой горад такім, пра які марыце – далучайцеся.

ВІДЭАРЭПАРТАЖ. У Маладзечне абмеркавалі развіццё гарадскіх прастораў

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце