weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -1° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
30.09.2018 14:07 ,

Валанцёры прыбіралі берагі Сарачанскіх азёр нават на байдарках

Прыборка берагоў Сарачанскіх азёр.

У межах акцыі "Зробім" актывісты Астравеччыны прыбіралі берагі азёр Каймінна і Тумскае. Арганізаваў прыборку Аляксандр Дарашэвіч.

Да прыборкі далучыліся настаўнікі і вучні Спондаўскай школы.

Спачатку прыбіралі на сушы. Гэтыя ўчасткі берагу прыбіраюць трэці год. Арганізатары спадзяюцца, што іх праца паўплывае на культуру адпачываючых, аднак пакуль змяненняў не назіраюць.

Як толькі знаходзіцца зручны падыход да вады, сляды «культурнага» адпачынка не прымушаюць сябе чакаць. Складваецца ўражанне, што стандартны набор адпачываючага вельмі просты.

Калі берагі азёр верагодна, засмечваюць турысты, то бераг у вёсцы Гаршэвічы мала чым адрозніваецца. Мясцовыя жыхары сярод гэтага смецця жывуць. Каля возера Тумкае сітуацыя такая: паміж дамамі і возерам дарога, а берагавая паласа за дарогай ператвораная ў звалку.

Валанцёры хутка напоўнілі больш за 20 120-і і 240-літровых пакетаў смеццем. На гэтым участку няма зручных падыходаў да вады, толькі зараслі і круты бераг, які добра відаць з дарогі.

Неаднаразовыя просьбы да дырэкцыі заказніка «Сарачанскія азёры» і да сельвыканкама аб навядзенні парадку не прыносяць выніку. Атрымліваецца, што ніхто не можа знайсці ўправу на мясцовых і прыезжых, якія смецяць.

Пры гэтым кантраляваць працэс павінна дырэкцыя заказніка, сельвыканкам, лясгас, ахова прыроды. Абмяркоўваюць меры па развіцца турызму, а які турыст захоча адпачываць сярод смецця? Называць жа турыстамі тых, хто пасля сябе пакідае горы смецця, язык не паварочваецца.

Удзельнікі змаглі арганізаваць запланаваны маршрут «экасплава», праехалі на байдарках па азёрах Губеза і Ёдзі. вада сустрэла поўным штылем і лёгкім туманам.

Краквы, чомгі, бакланы адляталі ад нас на супрацтлеглы бераг. Лебедзь-клікун забіўся ў чарот. Чароўная прыгажосць, водарасці на дне, якія выдатна бачныя праз крыштальную чысціню вады. А мы збіраем з паверхні розныя іншародныя прадметы, якія накідалі ў гэта хараство.

Пакеты для смецця закончыліся яшчэ ў час сухапутнай прыборкі, таму смецце складвалі на дно байдаркі. Добра, што лілей было больш, чым пластыкавых бутэлек, але байдарку мы напоўнілі хутка.

Мы запрашаем ахвотных далучыцца да «экасплаваў», падчас якіх вы навучыцеся кіраваць байдаркай, зможаце палюбавацца найпрагажэйшай прыродай, і зрабіць свой унёсак у навядзенні парадку на зямлі. Па пытаннях удзелу звяртайцеся у суполку або па тэлефоне +37529 651-95-01, Аляксандр.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце