weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
04.10.2018 15:11 ,

Каляндар Павілля. Скарына выдаў «Прытчы Саламона», Мядзел атрымаў магдэбургскае права

Падборка значных падзей для нашага рэгіёна.

5 кастрычніка

Іосіф Гашкевіч

1872. У вёсцы Малі (цяпер Астравецкі раён) памёр Іосіф Гашкевіч, дыпламат, мовазнаўца, даследчык Японіі і Кітая, натураліст. Пахаваны ў Астраўцы, дзе яму пастаўлены бюст. У Вільні пахаваны яго сын, Іосіф Іосіфавіч.

Нарадзіўся ў 1814 годзе. У г. Хакадатэ на в. Хакайда Іосіфу Гашкевічу пастаўлены помнік.

У 1994 годзе помнік Гашкевічу адкрыты ў Астраўцы(скульптар Ф. Янушкевіч). Яго імём названы заліў у Карэі і некаторыя адкрытыя ім віды рэдкіх насякомых. У Мінску імем Гашкевіча названыя вуліца і сад.

6 кастрычніка

1517. У Празе Францыск Скарына выдаў “Прытчы Саламона”.

1745. Нарадзіўся Францішак Смуглевіч (Варшава), жывапісец, графік, педагог, які працаваў у Беларусі, заснавальнік беларускай і літоўскайнацыянальнай школ жывапісу. Памёр 6 (18) верасня 1807 года. Пахаваны на могліках Росы ў Вільні.

Мядзел

1876. Нарадзіўся Ян Булгак, беларускі і польскімайстар мастацкай краязнаўчай фатаграфіі, «бацька польскай фатаграфіі», адзін з піянераў польскай мастацкай фатаграфіі, этнограф, фалькларыст.

У 1915 годзе выйшаў альбом у 6 тамах «Літва ў здымках Яна Булгака», якія ён рабіў у 1905 – 1911 гадах, і дзе змешчана больш за 270 здымкаў. Сярод якіх Навагрудак, Мір, Нясвіж, Свіцязь, Крэва, Вілейка, Тракай. Памёр 4 лютага 1950 года, пахаваны ў Варшаве.

7 кастрычніка

230 гадоў з дня нараджэння Івана Насовіча (1788 – 1877), беларускага мовазнаўца, лексікографа, фалькларыста і этнографа.

75 гадоў з дня нараджэння Яўгена Шыпілы (1943 – 1999), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі.

1765. Нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі (мястэчка Гузава, цяпер Жырардоўскі павет Мазавецкага ваяводства, Польшча), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, удзельнік паўстання 1794 года.

8 кастрычніка

1943. У савецкім канцлагеры памёр Андрэй Мрый (сапраўднае Шашалевіч), пісьменнік. Нарадзіўся ў 1893 годзе.

1991. Памерла Зоська Верас (сапраўднае Людвіка Сівіцкая, па мужу Войцікава), пісьменніца, грамадска-культурны дзеяч. Пахаваная на могілках Панерай у Вільні. Пражыла 99 гадоў.

10 кастрычніка

1881. Нарадзіўся Ян Тарчэўскі (вёска Асінаўка, цяпер Ашмянскі раён), грамадскі дзеяч, нашанівец, настаўнік. На нацыянальны грунт Тарчэўскі прыйшоў праз творчасць Францішка Багушэвіча, быў параднёны з Багушэвічавым родам, меў шлюб з Марыяй, дачкой Францішкавай сястры Ганны. Багушэвічаву асобу лічыў узорам служэньня Радзіме, узорам грамадзянства.

Доўгі час у засьценку Тарчэўскага перахоўвалася Багушэвічава бібліятэка, сямейны Багушэвічаў альбом, мэдальёны з імёнамі святых, шпалеры…

11 кастрычніка

Эдзі Агняцвет

1978. 40 гадоў назад адкрыты Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”. Створаны на базе філіяла Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце