weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
05.10.2018 10:31 ,

Спартыўная злосць бывае толькі на футбольным полі: дзяўчынкі-футбалісткі з маладзечанскай школы №14 перамаглі на абласных спаборніцтвах

Сяргей Ляшчынскі з камандай дзяўчынак-пераможцаў. Злева направа: Даша Ракецкая, Аліна Южык, Яна Клімовіч, Даша Кісялевіч, Сусана Канапелька, Насця Бобрык.

Сёлетні верасень прынёс перамогу на абласных спаборніцтвах па міні-футболе камандзе дзяўчынак з маладзечанскай школы №14. Спаборніцтвы ладзіліся пад эгідай Міжнароднай федэрацыі футбола.

Маладзечанскія футбалісткі з лікам 2:0 абыгралі каманду Жодзіна, з лікам 4:0 выйгралі ў Пухавічаў. За першае месца змагаліся з камандай са Старых Дарог і таксама перамаглі.

Маладзечанкі атрымалі граматы і магчымасць паўдзельнічаць у рэспубліканскім турніры ў сярэдзіне кастрычніка, дзе будуць прадстаўляць Мінскую вобласць.

Узнагарода – форма і мяч

Цяпер футбалісткі ў пятым класе. Займаюцца другі год. Пасля ўрокаў нязменна ходзяць у спартыўную залу на трэніроўкі.

Бег — абавязковы складнік футбольных трэніровак. На фота — Даша Ракецкая.

Дзяўчаты маюць досвед выступленняў на рэспубліканскіх спаборніцтвах. Летась сталі пятымі ў рэспубліцы. Кожная дзяўчынка атрымала футбольную форму і мяч.

– Трэніруемся тры разы на тыдзень, –  кажа Сяргей Ляшчынскі, настаўнік фізічнай культуры, які рыхтуе каманду. – Дзяўчынак набіраў у канцы трэцяга класа. Браў усіх, хто жадаў. У выніку тыя, каму гэта было нецікава,  адсеяліся. Атрымалася каманда.

На трэніроўках юныя футбалісткі робяць шмат практыкаванняў з мячом, скачуць, качаюць прэс. Ад гэтага гарманічна развіваюцца. Бацькі падтрымліваюць дзяўчынак, прыходзяць на спаборніцтвы ў Маладзечна, прыязджаюць у Мінск. Нават думалі стварыць у школе спартыўны клас.

У юных футбалістак – сяброўкі ў кожнай вобласці

Па словах Сяргея Ляшчынскага, 14 школа ці не з самага адкрыцця ганарыцца сваімі футбалістамі. Два гады запар выступалі ў складзе зборнай каманды Мінскай вобласці па жаночым футболе. За 16 год ёсць шмат значных перамог, некаторыя вучні паступаюць у школу алімпійскага рэзерву.

– У школах, дзе я працаваў, заўсёды стараўся стварыць каманду па жаночым футболе, – кажа Сяргей Ляшчынскі, які 17 год з’яўляецца галоўным трэнерам Мінскай вобласці па жаночым футболе. ­­– Гэта ўжо даўно алімпійскі від спорту. Нават Міжнародная футбольная асацыяцыя выдаткоўвае грошы на спаборніцтвы. Сам футбол заўсёды любіў, займаўся ім яшчэ ад 1990-х гадоў у Маладзечне.

Яна Клмовіч робіць практыкаванне з мячом.

Трэнер назірае, што дзяўчынкам вельмі падабаецца футбол, яны любяць і дынамічныя трэніроўкі, і паездкі на спаборніцтвы. Дзякуючы спорту, у іх цяпер ёсць сяброўкі ў кожнай вобласці.

А як жа саперніцтва? Па словах трэнера, спартыўная злосць у дзяўчат бывае толькі на футбольным полі.

А гэта трэніруецца Даша Кісялевіч.

Прыпыніўшы трэніроўкі, дзяўчынкі з задавальненнеі пазіравалі.

Фота аўтара.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце