weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
08.10.2018 10:09 ,

Вілейскі каратэ-клуб «Самурай» 20 кастрычніка адсвяткуе юбілей

За 30 гадоў клуб выпусціў сотні спартсменаў. Сярод іх  – кандыдаты ў майстры спорту і майстры спорту, чэмпіёны краіны і міжнародных спаборніцтваў.

Клуб па каратэ «Самурай», таксама вядомы як «Дзяржынец», адсвяткуе 20 кастрычніка 30-й юбілей. У гонар гэтай падзеі ў «Сатурне» пройдуць моладзевыя спаборніцтвы.

Пра гэта карэспандэнту МЛЫН.BY распавёў цяперашні трэнер клуба Сяргей Кірыевіч.

Гісторыя вілейскага клуба пачалася ў 1988 годзе. Заняткі праходзілі ў спартзале былога 48-га вучылішча. Заснаваў клуб яго першы трэнер Аляксандр Паліўка.

– Ён і цяпер лічыцца трэнерам клуба, – удакладняе Сяргей Кірыевіч. – Аляксандр Іосіфавіч жыве і працуе ў Мінску, пры гэтым ён да гэтага часу цікавіцца жыццём «Самурая».

За 30 гадоў «Дзяржынец» выпусціў сотні спартсменаў. Сярод іх  – кандыдаты ў майстры спорту і майстры спорту, чэмпіёны краіны і міжнародных спаборніцтваў. Каля 10 спартсменаў маюць чорныя паясы – адну з галоўных мэтаў у спартыўнай кар’еры кожнага каратыста.

Сярод вядомых выпускнікоў – начальнік Вілейскага РАУС Аляксандр Каратыш, вілейскі бізнэсмэн Максім Горамыкін, супрацоўнікі міліцыі Ягор Кузмічоў і Руслан Балаховіч. А таксама дырэктар ДРБУ №162 Аляксандр Майстровіч.

– Юбілей па традыцыі плануецца адзначыць спаборніцтвамі, – распавёў Сяргей Кірыевіч. – Мы хочам запрасіць у Вілейку некалькі каманд са сталічных клубаў і правесці спаборніцтвы сярод дзяцей. У ліку гасцей таксама будуць ветэраны клуба і яго заснавальнік. Пагутарым у сяброўскай абстаноўцы і падзелім гэтае свята з цяперашнімі і былымі вучнямі.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце