weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
08.10.2018 09:12 ,

Віляйчанам прапануюць паўдзельнічаць у стварэнні календара экалагічнай тэматыкі

Ілюстрацыя utour.spb.ru.

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама сумесна з таварыствам "Экапартнёрства" пры падтрымцы праекта "Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай" прапануе навучэнцам Вілейшчыны паўдзельнічаць у стварэнні календара на 2019 год.

Для гэтага трэба намаляваць малюнак на тэму правільнага абыходжання з адходамі. Да канца кастрычніка яго неабходна перадаць ва Упраўленне адукацыі па адрасе: Вілейка, вуліца Вадап’янава 24.

Конкурс накіраваны на прыцягненне ўвагі школьнікаў да неабходнасці правільнага абыходжання з адходамі. Перавагу аддадуць тым працам, аўтары якіх закрануць праблемы стыхійных звалак, кампаставання зялёных адходаў, паасобнага збору смецця.

Найлепшымі 12 малюнкамі праілюструюць каляндар, які будзе бясплатна распаўсюджвацца на Вілейшчыне..

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце