weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
09.10.2018 11:15 ,

Батутыст з Вілейкі стаў самым лепшым у адборачным туры ІІІ Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрасе

Іван Літвіновіч падчас выступлення 8 кастрычніка. Фота з сайта Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Гульні праводзяць у Буэнас-Айрасе ад 6 да 18 кастрычніка. Ад Беларусі ў дэлегацыю ўвайшло 37 спартсменаў, а таксама іх трэнеры па лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, веславанні, мастацкай гімнастыцы, спартыўнай гімнастыцы і інш. За Беларусь выступае батутыст з Вілейкі Іван Літвіновіч.

У другі дзень Алімпійскіх гульняў выступілі дзевяць беларусаў. Іван Літвіновіч стаў лепшым у сваёй кваліфікацыі ў адборачным туры.

Фінальныя выступленні чакаюць Івана 14 кастрычніка ад 23.00 да 2.10.

Як распавяла «Рэгіянальнай газеце» Таццяна Літвіновіч, мама батутыста, пакуль хлопец трэніруецца.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце