weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
09.10.2018 10:14 ,

Футбол. «Маладзечна» і «Ашмяны» атрымалі перамогу, «Чысць» і «Смаргонь» – не (Відэа)

Фота fcsmorgon.

Вынікі футбольных выхадных.

“Смаргонь” прайграла мінчанам

25-ы тур мядзведзі разыгрывалі ў гасцях у мінскай каманды “Энергетык-БДУ”.

Гульня скончылася з лікам 3:0 на карысць гаспадароў.

“Смаргонь” не змяніла дзясятую пазіцыю ў турнірнай табліцы. Супернік жа замацаваўся на лідзіруючым першым радку лігі.

У суполцы ФК “Смаргонь” у абмеркаванні матча прагучала думка аб перспектывах сезона ад Вадзіма Ермака: “ Ніжэй 13-а не упадзём, вышэй за восьмае не падымемся”.

“Чысць” зноў разбілі

На гульні 6 кастрычніка каманда “Чысць” выступіла на выездзе ў Бабруйску.

Гаспадар “Белшына” забіў пяць мячоў у вароты суперніка. Госці адказаць не змаглі.

Пасля 25-а тура “Чысць” застаецца на апошнім, 15-м радку турнірнай табліцы.

“Маладзечна” выйграла ў “Івацэвічаў”

Выяздны матч 6 кастрычніка скончыўся з лікам 2:3.

З боку гасцей забілі галы маладзечанцы Арцём Ганчарык на 56-й хвіліне. Мікіта Дудо стаў аўтарам галявога дубля.

Каманда займае дзясяты радок турнірнай табліцы.

13 кастрычніка “Маладзечна” гуляе на дамашнім стадыёне з “Ашмянамі”. Гэта апошняя дамашняя гульня ў гэтым сезоне.

“Ашмяны” абыгралі “Клецк”

Розыгрыш 25-а тура скончыўся з лікам 3:2.

З боку гаспадароў ашмянцаў галы забілі Дзмітры Купнеўскі, Ілья Цюніс і Аляксей Скварчэўскі.

Каманда займае трэці радок турнірнай табліцы.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце