weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
09.10.2018 16:13 ,

На Вілейшчыне дрэва забіла лесаруба

Фота youtube.com.

Пра здарэнне "Рэгіянальнай газеце" расказала афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Па яе словах, удзень восьмага кастрычніка брыгада працавала ў лесе ля вёскі Берасніха, валілі дрэвы.

На 49-гадовага лесаруба зваліўся сухастой. Дрэва стукнула мужчыну па галаве.

Медыкі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць.

— Вілейскі РАСК цяпер праводзіць праверку. Агледзелі месца, дзе адбылася трагедыя. Апытваюць работнікаў і кіраўнікоў. Таксама следчыя вывучаюць дакументы, якія датычацца рабочага працэсу, інструктажы па тэхніцы бяспекі. Па выніках прымуць рашэнне, — расказала Таццяна Беланог.

Смяротнае здарэнне адбылося ў Іжскім лясніцтве.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце