weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
09.10.2018 13:19 ,

Жыхар Мазыра зарэзаў свайго прыяцеля – і заснуў побач з трупам у пад’ездзе

Двое мужчын пасварыліся, схапілі нажы. Адзін з іх ударыў свайго прыяцеля нажом у грудзі. А потым п'яны забойца заснуў побач са сваім сябрам.

Пра падрабязнасці трагічнага здарэння распавялі на тэлеканале «Мазыр».

Трое мужчын і жанчына выпівалі ў кватэры ў Мазыры. Два разы бегалі ў краму за алкаголем.

У нейкі момант гаспадар кватэры выйшаў на вуліцу, а жанчына – на кухню.

Двое мужчын у пакоі пасварыліся, схапілі нажы. Адзін з іх ударыў свайго прыяцеля нажом у грудзі.

Вярнуўся гаспадар. Ён не стаў разбірацца, што адбываецца, а проста выставіў абодвух за дзверы.

Пазней суседка заўважыла, што ў пад’ездзе на лесвіцы ляжыць скрываўлены труп, а побач з ім спіць мужчына. Высветлілі, што п’яны забойца заснуў побач са сваім сябрам, які ў гэты час сцякаў крывёю.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце