weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
10.10.2018 11:50 ,

Вязалі хірургічныя вузлы і аперыравалі страўнік: жыхар Ільі — пра ўдзел і перамогу ў ІІІ Усерасійскай Універсіядзе па хірургіі

Дзмітры Мікуцкі (першы злева) са сваёй камандай - Алегам Кізюкевічам і Валерыяй Круглік - на ўзнагароджанні ў Маскве. Фота з асабістага архіва героя публікацыі.

6 кастрычніка ў Маскве ва Універсітэце дружбы народаў, правялі ІІІ Усерасійскую Універсіяду па хірургіі з міжнародным удзелам. Каманда студэнтаў-медыкаў Гродзенскага медуніверсітэта заняла трэцяе месца. У складзе каманды быў ураджэнец Ільі, выпускнік Ільянскай сярэдняй школы Дзмітры Мікуцкі.

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» Дзмітры, міжнародную падзею прымеркавалі да 55-годдзя кафедры аператыўнай хірургіі і клінічнай анатоміі імя Кірпатоўскага.

— У алімпіядзе ўдзельнічала 20 каманд. Кожная складалася з трох чалавек, — кажа хлопец. — Мерапрыемства складалася з трох этапаў. На першым студэнты паказвалі тэарэтычныя веды і практычныя навыкі: вязалі хірургічныя вузлы і рабілі швы сухажылляў.

Дзесяць каманд, якія найлепш справіліся з першым этапам, пераходзілі да другога. Тут будучыя дактары дэманстравалі лапараскапічныя ўменні — паказвалі, як рабіць аперацыі ўнутраных органаў праз маленькія адтуліны, не робячы вялікіх разрэзаў. А таксама рабілі сасудзісты анастамоз — злучалі сасуды.

Па выніках у трэці этап прайшлі пяць наймацнейшых каманд. Яны паказалі, як рабіць выдаленне часткі страўніка. У медыцыне гэта называецца субтатальнай рэзекцыяй.

Па словах Дзмітрыя, усе аперацыі рабілі на свіным біяматэрыяле.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце