weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
11.10.2018 16:33 ,

Бадзяжных кошак у Валожыне і Маладзечне стэрылізуюць бясплатна: гаспадары прытулку для жывёл на Валожыншчыне пачалі новую акцыю

Фота fotokto.ru.

- Калі вы ведаеце, дзе жывуць бадзяжныя кошкі, просім паназіраць  за імі і пастарацца злавіць, - звяртаецца да неабыякавых чытачоў гаспадыня прытулка Алена Крэйніс. - Ва ўмовах ветэрынарнай клінікі кошку бясплатна стэрылізуюць і вернуць таму, хто яе прынёс.

У стэрылізаванай кошкі будзе адрэзаны кончык вуха, каб пазначыць, што яе прааперыравалі.

Такім чынам мы пастараемся з часам зменшыць колькасць бадзяжных жывёл, кажа Алена. У першую чаргу арганізатары акцыі просяць звярнуць увагу на кошак, што жывуць на прадпрыемствах, у вайсковых часцях, ля магазінаў.

Арганізатары будуць радыя любой дапамозе. Запрашаюць далучыцца да акцыі жыхароў Валожына.   Тэлефоны для даведак —  +375 44 7789176, +375 25 75 48 511 або  +375 29 362 72 01.

Маладзечанцам можна звярнуцца ў краму «Заадом» на «Модулі» да прадаўца Таццяны Бжазоўскай. Яна дасць неабходную візітку і раскажа, куды везці кошку на аперацыю.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце