weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
11.10.2018 11:02 ,

Следчы камітэт закрывае ўчастак дарогі Мінск – Маладзечна – Нарач

Перакроюць участак дарогі Мінск – Маладзечна – Нарач. У гэты час правядуць следчы эксперымент для ўстанаўлення абставінаў дарожна-транспартнага здарэння са смяротным зыходам.

На Міншчыне ля вёскі Шчарбіны 11 кастрычніка ад 19.30 да 20.30 перакроюць участак дарогі Мінск – Маладзечна – Нарач.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог распавяла МЛЫН.BY:

– Каля вёскі Шчарбіны, на 33 кіламетры аўтадарогі Мінск – Маладзечна – Нарач, у гэты час правядуць следчы эксперымент для ўстанаўлення абставінаў дарожна-транспартнага здарэння са смяротным зыходам. У сувязі з гэтым абмяжуюць рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках.

Следчы камітэт просіць вадзіцеляў паставіцца з разуменнем да часовых нязручнасцяў і загадзя спланаваць маршрут.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце