weather -6° Маладзечна
weather -6° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -6° Ашмяны
weather -5° Валожын
weather -6° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4132
1 долар 2.1262
100 рас.руб. 3.1849
11.10.2018 13:52 ,

У Мінску сям’я прывезла ў бальніцу збітага мужчыну, а той памёр. Цяпер мужа і жонку шукаюць

Фота guvd.gov.by.

Падазраваны мужчына са сваёй жонкай даставілі хлопца ў бальніцу, пасля чаго з'ехалі. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек памёр у бальніцы.

Міліцыя шукае 33-гадовага мужчыну, якога падазраюць у збіцьці чалавека. Мужчына адвёз 25-гадовага чалавека ў бальніцу, аднак пазней ён памёр. Таксама шукаюць жонку падазраванага, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Па версіі следства, 33-гадовы падазраваны быў у кампаніі з трох чалавек у ноч ад 29 на 30 верасня ў краме, размешчаным у Вузаўскім завулку ў Менску. Падчас распіцця алкаголю ён, як мяркуюць, ударыў 25-гадовага хлопца па галаве і целу.

Затым падазраваны мужчына са сваёй жонкай даставілі хлопца ў бальніцу, пасля чаго схаваліся на аўтамабілі. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек памёр у бальніцы.

Вядома, што муж і жонка з’ехалі на машыне Mersedes-Benz зялёнага колеру, дзяржнумар 3444 ВТ-2.

Усіх, хто пазнаў гэтых людзей і ведае пра іх месцазнаходжанне, просяць паведаміць у міліцыю. Канфідэнцыяльнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце