weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
11.10.2018 14:22 ,

Пасля публікацыі ў «РГ». У Талуях пачалі расчышчаць сажалку, каб самы стары вяз у Беларусі працягваў жыць

Сёння распачалі работы, каб дапамагчы дрэву, якое ўнікальнае не толькі для Беларусі, а, магчыма, і для ўсёй Еўропы.

Старшыня Маркаўскага сельвыканкама Іван Мацэвіч расказаў, што работы зоймуць некалькі дзён. Хаця цяпер восень і напружанасць з сельгастэхнікай, змаглі знайсці спосаб, каб пачаць работы.

Эскаватар сёння ўжо расчышчае глей з сажалкі. Гэта неабходна, каб вада з вадаёма лягчэй трапляла да каранёў вяза. З-за таго, што дрэву не хапае вады, яно пачынае сохнуць.

Ратаваць вяз пачалі пасля публікацыі ў «Рэгіянальнай газеце». Мы пісалі, што па ацэнках экспертаў, вяз у Верхніх Талуях найстарэйшы ў Беларусі. Некаторыя кажуць – што і ў Еўропе. Дакладны яго ўзрост навукоўцы пакуль не назвалі.

“Можа, у тым вязе замураваная князёўна”. Самы стары вяз у Беларусі сохне, пакуль людзі разбіраюцца з дакументамі

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце