weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
11.10.2018 10:16 ,

У Віктара Марціновіча выйшаў новы раман. Зладзяць аўтограф-сесію

Фота ЛитКритика.by.

Пісьменнік Віктар Марціновіч, які паходзіць з Ашмянаў, 12 кастрычніка прэзентуе новы раман "Ноч".

Пісьменнік Віктар Марціновіч прэзентуе свой новы раман «Ноч».

Аўтограф-сесію правядуць у «Акадэмкнізе» (Мінск, пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18-ай.

З рамана Віктара Марціновіча хочацца выбрацца. Вось метро тармозіць, твая станцыя. Вынырваеш з тэксту, азіраешся навокал — фууух. Выходзіш з падземкі і, здаецца, ніколі так не цешыўся сонцу.

Свет, які апісвае Марціновіч, халодны, брыдкі, зябкі. І вельмі цёмны. Фабула такая: на зямлі раптам перастала свяціць сонца. Мінск пагрузіўся ў вечную ноч і холад з усімі наступствамі. Няма кавы і чаю, усіх коцікаў і сабачак даўно з’елі. Народ перабіваецца хто чым. Валюта цяпер — батарэйкі. Усе камунікацыі абарваліся, абмен і гандаль працягваецца хіба з суседнімі раёнамі. А яны сталі раёнамі-дзяржавамі: брацтва Аўтаз, рабаўладальніцкая Народная дыктатура Кальварыя, Каралеўства Цэнтр, матрыярхат Зялёны Луг… Такія сабе старажытнагрэчаскія полісы, якія насялілі варвары і кінулі адразу ў Сярэднявечча.

Між тым, Марціновіч стаў песняром горада, ён натхняецца мінскай рэальнасцю і дорыць ёй новыя вобразы. Чаго варты, напрыклад, Мінск як горад з карцін Брэйгеля: Брэйгелевы дрэвы, Брэйгелевы людзі.

Выява з сайта nn.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце