weather 11° Маладзечна
weather 11° Вілейка
weather 7° Смаргонь
weather 11° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 11° Мядзел
weather 7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
12.10.2018 16:26 ,

Каляндар Павілля. 130 год Язэпу Драздовічу, пайшоў з жыцця Тадэвуш Касцюшка

Значныя падзеі рэгіёна ў нашай падборцы.

12 кастрычніка

1398. На востраве Салін (на Нёмане) падпісаная мірная дамова аб дапамозе паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам.

13 кастрычніка

Язэп Драздовіч.

130 гадоў з дня нараджэння Язэпа Драздовіча (1888 – 1954), беларускага жывапісца, скульптара, графіка, этнографа і археолага. Аднаго з заснавальнікаў нацыянальна-гістарычнага жывапісу.

Акадэмія навук Беларусі.

15 кастрычніка

Тадэвуш Касцюшка.

1817. У Салюры (Швейцарыя) памёр Тадэвуш Касцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстання 1794 года. У 1818 годзе перапахаваны ў Вавельскім замку ў Кракаве.

90 гадоў з дня нараджэння Юрыя Смірнова (1928 – 1997), беларускага спевака, заслужанага артыста Беларусі. У 1958 – 1989 гадах саліст Дзяржаўнага камітэта Беларусі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. Выканаў партыі ў операх «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «У пушчах Палесся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А.Туранкова.

18 кастрычніка

125 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Уладамірскага (сапр. Малейка) (1893 – 1971), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР. Нарадзіўся ў Каўнасе. Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1920 годзе ў Другім паказальным тэатры (г.Бабруйск). У 1924 – 1959 гг. працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы.

Акцёр шырокага творчага дыяпазону, віртуознай тэхнікі, майстар пераўвасаблення.

Валодаў выразным жэстам, багатымі інтанацыямі, мімікай, пластычнасцю вонкавага малюнка. Многія яго сцэнічныя вобразы сталі здабыткамі нацыянальнай культуры. Найбольш ярка адметнасць яго таленту выявілася ў ролях беларускай драматургіі. Здымаўся ў кінафільмах «Хто смяецца апошнім», «Палеская легенда», інш.

Алесь Салагуб.

1906. Нарадзіўся Алесь Салагуб (вёска Зарудзічы, цяпер Смаргонскі раён), паэт, публіцыст, вязень Лукішак. Скончыў Віленскую беларускую гімназію(1927), у 1928 годзе нелегальна перайшоў у БССР, дзе скончыў БДУ (1931). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук.

На трэцім годзе вучобы 10 жніўня 1933 г. арыштаваны савецкімі ўладамі па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра і 17 мая 1934 г. расстраляны.

Друкаваўся з 1925 года, у 1929-м у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі». У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік». Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 года.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце