weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 13° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 13° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
12.10.2018 16:26 ,

Кіроўцы аўтобуса — акуратна апранутыя і не кураць у кабіне: уступілі ў сілу новыя правілы аўтамабільных перавозак

Фот Polsha24

Абноўленыя правілы аўтамабільных перавозак зарабілі сёння, 12 кастрычніка. У іх ёсць змены, якія важна ведаць пасажырам.

Пасажыр без білета павінны заходзіць у пярэднія дзверы, расказаў TUT.BY начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Сяргей Дубіна.

— Адказнасці за парушэнне гэтага правіла няма, але калі такі чалавек зайшоў на заднюю пляцоўку ў гадзіну пік, то кантралёр можа аштрафаваць яго. Довады, што пасажыр проста не паспеў прайсці да кабіны, каб набыць білет, не будуць прынятыя як апраўдальныя, — адзначаў спецыяліст.

Пасажырам дазволілі правозіць у салоне вуды, садовы інвентар ва ўпакоўцы, музычныя інструменты ў футарале, інвалідныя вазкі, мыліцы.

Са згоды перавозчыка можна будзе перавозіць ровар у неразабраным выглядзе, на спецыяльных месцах. Праўда, пакуль у Беларусі спецыяльна абсталяванага для правозу ровараў транспарту няма.

Забраніраваць білет на міжгародні рэйс цяпер пасажыры могуць не толькі за 15 дзён, але і раней, і аж да адпраўлення аўтобуса.

Кіроўцам пасажырскага транспарту забаранілі курыць у салоне, перавозіць у кабіне старонніх людзей. А яшчэ кіроўцыабавязаныя мець ахайны выгляд.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце