weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather -0° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather -1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather -0° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
12.10.2018 12:26 ,

У Маладзечна прыйшоў «Яндэкс.Транспарт» — цяпер можна сачыць за рухам аўтобусаў анлайн. Як карыстацца АБНОЎЛЕНА

Як стала вядома «Рэгіянальнай газеце», у Маладзечне пачаў працаваць сервіс «Яндэкс.Транспарт», які дазваляе ў анлайн-рэжыме сачыць за рухам грамадскага транспарту на экране смартфона.

Горад далучыўся да сервіса па ініцыятыве Маладзечанскага аўтапарка — пра гэта паведамілі ў самой арганізацыі. «Рэгіянальная газета» неаднойчы паведамляла пра праблемы з гарадскім грамадскім транспартам. З’яўленне маладзечанскіх аўтобусаў у «Яндэкс.Транспарце» выглядае калі не адным з вырашэнняў гэтых праблем, то прынамсі спосабам спрасціць жыццё пасажырам.

«Яндэкс.Транспарт» паказвае карту горада, перасоўванне грамадскага транспарту розных маршрутаў у рэжыме рэальнага часу. З яго дапамогай можна даведацца час чакання транспарту на кожным прыпынку, а таксама пабачыць маршрут, па якім рухаецца аўтобус.

 

З дапамогай дадатку можна пабудаваць аптымальны маршрут — грамадскім транспартам, на таксі або пешшу, а таксама ўключыць будзільнік.

Скарыстацца сервісам можна, калі спампаваць дадатак пад назвай «Яндекс.Транспорт» з Play Markert (для прылад на Android) або App Store (для прылад на iOS).

Мы ўжо праверылі сервіс. Пабачылі на карце, што аўтобус павінен праязджаць якраз побач з рэдакцыяй. Паглядзелі ў акно — спраўдзілі: вось, ад’язджае ад прыпынка. Выглядае, што цяпер маладзечанцы і госці горада змогуць зэканоміць шмат часу і, магчыма, нерваў.

Абноўлена. У прэс-службе «Яндэкса» паведамілі, што сервіс пачаў паказваць рух гарадскога транспарта на карце Маладзечна ўчора, 11 кастрычніка. Цяпер у дадатку адлюстроўваюцца ўсе аўтобусныя маршруты ў Маладзечне. Дадзеныя абнаўляюцца кожныя 30 секунд. Прыпынкі і маршруты можна адзначаць як выбраныя, каб не прыходзілася штораз шукаць іх нанова.

— Сёння «Яндэкс.Транспарт» працуе амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, — дадалі ў прэс-службе кампаніі.

 

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце