weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
14.10.2018 16:36 ,

Аднойчы на хакеі Зубр зламаў парэнчы. – Як працуе талісман маладзечанскіх хакеістаў на матчах

Фота забяспечанае прэс-службай ХК "Дынама-Маладзечна".

У мінулым сезоне ля сцэны, дзе танцуюць дзяўчынкі, Зубр крочыў міма і зламаў парэнчы. Зваліўся на вачах усёй арэны. Гледачы пасмяяліся, а Зубр зрабіў выгляд, што так і трэба...

– Зубр, зубр, – крычаць дзеці і тузаюць маскота за рогі.

Канцэрт, прымеркаваны да Дня настаўніка, 4 кастрычніка зладзілі ў Маладзечанскай школе-інтэрнаце №2 для дзяцей з парушэннямі зроку.

Для настаўнікаў вучні падрыхтавалі песенныя нумары. Для саміх школьнікаў пасля канцэрта правялі флэшмоб з удзелам Зубра – талісмана хакейнага клуба “Дынама-Маладзечна”.

Выступалі нават бацькі

Песню “Мы любім вас” на канцэрце выканаў Данііл Савеня. Два гады таму яго абралі пераможцам конкурсу “Асоба года” ў намінацыі “Натхненне года-2016” па выбары рэдакцыі “РГ”.

З кампазіцыяй “За сінімі туманамі” выступіла Ірына Крыўко, маці дзевяцікласніцы Дар’і.

У фінале прагучала “Песня міру”, якую выканалі ўсе, хто выступаў раней.

Пасля канцэрта правялі школьны рытмічны флэшмоб з удзелам талісмана ХК “Дынама-Маладзечна”. У ім паўдзельнічалі і выканаўцы, і гледачы.

Мы пагутарылі з Зубром, якога вучні падчас флэшмобу паспелі добра патузаць за рогі.

Зваліўся на вачах усёй арэны

Пакуль у хакеістаў “раскатка” перад матчам, зубр працуе ў холе. Ці выходзіць на вуліцу, запрашае на матч.

Асноўная задача маскота – забаўляць заўзятараў. А яшчэ ён “падсілкоўвае” арэну. Гэта “энергетычны камяк”, які ходзіць ля арэны і дзеліцца з людзьмі весялосцю, радасцю, сваёй энергіяй. Заводзіць гледачоў, каб яны заўзелі, падштурхоўвае пакрычаць, папляскаць у далоні, падтрымаць фанатаў.

Пры гэтым ён павінны заўжды рухацца.

У мінулым сезоне ля сцэны, дзе танцуюць дзяўчынкі, Зубр крочыў міма і зламаў парэнчы. Зваліўся на вачах усёй арэны. Гледачы пасмяяліся, а Зубр зрабіў выгляд, што так і трэба.

– Вядома, недарэчнасці здараюцца. Недзе чаравік можа зачапіцца за крэсла, за прыступку. Натуральна, падаеш, падстаўляеш рукі. Робіш выгляд, што так і трэба, перарабляеш у жарт, у прыкол. Стаіш і лаеш прыступку, – смяецца Зубр. – Талісман у большай ступені працуе для дзяцей. Для большасці з іх патузаць Зубра за рог – шчасце. Быццам дзяўчынку за коску.

“Зубрыхі” ў Зубра няма

А вось традыцый перад матчам у яго амаль няма. Можа, прыдумаем разам?

– У папярэдніх сезонах на хакей прыходзіў мужчына, які іграў на трубе. Мы з ім не віталіся – не адбівалі адзін аднаму кулак. Бо заўважылі тэндэнцыю, што тады “Дынама-Маладзечна” прайграе. Увогуле, Зубр сам талісман, яму талісманы не трэба.

Самае частае пытанне да маскота ад дзяўчынак – ці ёсць у яго “Зубрыха”. Пакуль няма, прызнаецца талісман. Затое ў Зубра ёсць сабака.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце