weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -2° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4501
1 долар 2.1499
100 рас.руб. 3.2409
15.10.2018 12:22 ,

Пажар з выбухамі адбыўся ў суботу ў Астравецкім раёне

Сяброўскія вячоркі, як і спакойнае жыццё іншых жыхароў вёскі, парушыў выбух. "Ірвануў" газавы балон, так людзі і даведаліся пра пажар.

Паведамленне пра пажар у Астравецкі РАНС паступіла ў 20.42 ад жыхаркі вёскі Навасёлкі, якая распавяла, што гарыць суседні дом, машына і хлеў.

Да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС агонь перакінуўся на другі хлеў. Праз імгненне ў яго палоне мог апынуцца суседскі дом, але ратавальнікі не дазволілі гэтаму адбыцца.

Устанавілі, што дом належаў грамадзяніну Літва, які перыядычна прыязджаў у Астравецкі раён. На гэтых выхадных знаходзіўся тут. Вечар суботы ён праводзіў у суседзяў, піў алкаголь.

Сяброўскія вячоркі, як і спакойнае жыццё іншых жыхароў вёскі, парушыў выбух. «Ірвануў» газавы балон, так людзі і даведаліся пра пажар.

Верагодней за ўсё, ачаг яго знаходзіўся ў кухні дома. Агонь перакінуўся на машыну з поўным бакам бензіну і 80 літрамі саляркі ў багажніку. Быў яшчэ адзін выбух, у палон пажару трапіў хлеў.

Жыхары Навасёлкі не маглі прыняць ніякіх мер па тушэнні. Ліквідаваць пажар змаглі толькі ратавальнікі.

У выніку знішчаны дом, машына, хлеў, пашкоджаны яшчэ адзін хлеў і мотаблок. Людзі не пацярпелі. Прычыну ўзгарання высвятляюць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце