weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
15.10.2018 15:32 ,

Сышла з дома ў невядомым накірунку: міліцыя шукае 79-гадовую пенсіянерку з Вілейкі

Вілейскі РАУС шукае Марыю Васільеўну Маліноўскую, 1939 года нараджэння, ураджэнку вёскі Кабылкі Маладзечанскага раёна.

Жанчына жыве ў Вілейцы па адрасе: вуліца Каралёва, 121-А. 

Марыя Маліноўская ў перыяд часу ад 18.30 12 кастрычніка да 17.00 13 кастрычніка выйшла з дома і пайшла ў невядомым накірунку. Сёння яе месца знаходжання невядомае, паведаміў «Рэгіянальнай газеце» старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Вілейскага РАУС, маёр міліцыі Віталь Паслед.

Прыкметы: на выгляд 80 гадоў, рост 146 сантыметраў, худая, сівыя валасы, шэрыя вочы. горбіцца.

Была апранутая ў хустку невядомага колеру, сіне-зялёную куртку, жоўты світар, вязаныя зялёныя штаны, гумовыя сінія галошы.

Мабільнага тэлефона з сабой у жанчыны не было.

Калі вам нешта вядома пра месца знаходжання жанчыны, тэлефануйе па нумары 8(01771)  56462.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце