weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
16.10.2018 16:11 ,

Пабудаваць жыллё і не спаліць нервы? Гэта рэальна. Глядзіце, як

Больш за 25 год арганізацыя «ЧысцьБау» будуе наш рэгіён. За гэты час дзякуючы высокакваліфікаваным спецыялістам з'явілася шмат прыватных дамоў і кватэр, сельскагаспадарчых, культурных, спартыўных, адміністрацыйных устаноў. Будынкі ад «ЧысцьБау» ёсць на Маладзечаншчыне, Валожыншчыне, Вілейшчыне, Мядзельшчыне.

— Мы принимали участие в строительстве и модернизации Чистинской школы, бассейна. Строили школу в Нарочи на 510 мест и здание сельсовета. У нас имеются аттестаты на все специальные и общестроительные работы. Строим, начиная от земляных работ, и заканчиваем кровлей. Объект сдаём полностью под ключ, — расказала старшыня прафкама УП «ЧысцьБау» Марына Швайкоўская.

За 25 год не ўсё было проста. Але калектыў перажыў і крызіс, і адсутнасць заказаў.

Сёння за сумленную працу арганізацыю і яе супрацоўнікаў узнагароджвае Маладзечанскі райвыканкам і Мінаблвыканкам. Ёсць узнагароды за прафесійную, культурную, спартыўную і турыстычную дзейнасць. А ў 2017 годзе «ЧысцьБау» прызналі лепшай будаўнічай арганізацыяй.

— Штат у нас около 130 человек. Есть люди, которые работают от открытия предприятия – 25 лет. Специальности у нас разные, так как мы выполняем все виды работ: и строительные, и специальные. Есть маляры, штукатуры, кровельщики, плотники, сантехники, электрики, — расказала Марына Швайкоўская.

У супрацоўніцтве з «Камунальнікам» «ЧысцьБау» робіць капітальныя рамонты будынкаў, праводзіць іх мадэрнізацыю. І ўсё ж асноўны накірунак дзейнасці – гэта будаўніцтва жылля. Хутка заселяцца сем’і ў прыватныя дамы, пабудаваныя на Вілейшчыне. Апошнім часам «ЧысцьБау» шмат працуе са шматдзетнымі сем’ямі.

У новым мікрараёне Паўночны ў Вілейцы арганізацыя будуе шматкватэрныя дамы. А першым досведам працы ў якасці заказчыка стала для «ЧысцьБау» нядаўна пабудаваная дзевяціпавярхоўка ў Маладзечне. Цяпер арганізацыя прадае там кватэры. Купляюць ахвотна. Толькі 10 кватэр пакуль яшчэ чакаюць гаспадароў.

А ў 2011 годзе дзякуючы спецыялістам арганізацыі ў Чысці паўстаў доўгачаканы Дом культуры.

— Этого события чистинцы ждали очень долго. Около 20 лет в Чисти не было своего Дома культуры, только Молодечненский. Ввод произошёл, когда были республиканские Дожинки в Молодечно. И празднование Дня строителя в 2011 году уже проходила в новом Доме культуры, — расказала Марына Швайкоўская.

Чаму трэба абіраць менавіта «ЧысцьБау»? Таму што з імі будавацца якасна і зручна. Хочаце дом? Тады звяртайцеся сюды з праектна-каштарыснай дакументацыяй і… усё. Астатняе тут зробяць за вас. Падбяруць і закупяць неабходныя матэрыялы, палічаць, колькі будзе каштаваць праца спецыялістаў. Калі трэба, параяць, што змяніць, каб ваш дом быў больш надзейным і прывабным. Пяць год пасля будаўніцтва вас будуць абслугоўваюць па гарантыі.

Гарадская шматпавярхоўка і прыватны вясковы дом. Гмах Палаца культуры і маленькая каплічка. У «ЧысцьБау» не цураюцца ніякай працы і ведаюць толк у якасным будаўніцтве.

УНП 600042371 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце