weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
16.10.2018 14:27 ,

Пад Вілейкай здымалі вострасюжэтны баявік

Вядома, што ў Вілейскі раён здымачная група прыязджала толькі на два дні. Дзеянні разгортваліся паблізу вёскі Красны беражок, дзе па сюжэце аўтамабіль падае ў раку і пачынае тануць.

У Мінску стартавалі здымкі новага фільма «Адпачынак за перыяд службы» для тэлеканала НТБ. Вілейскі раён таксама патрапіў у кадры фільма. Эпізод з падзеннем аўтамашыны ў раку некалькі дзён здымалі каля вёскі Красны Беражок.

Крымінальны баявік ад Стаса Марэева. Гэта рэжысёр і сцэнарыст такіх расійскіх серыялаў як «СОБР», «Бандыцкі Пецярбург 7», «Вікінг», «Казакі». Выканаўца галоўнай ролі акцёр Ігар Навасёлаў.

Па сюжэце сяржант-кантрактнік Ігар Белікаў (гуляе Ігар Навасёлаў) бярэ адпачынак пад прыдуманай падставай — нібыта наведаць хворага бацьку. Па дарозе ён ўвязваецца ў крымінальную гісторыю. Ратуючыся ад нападу, забівае некалькі бандытаў і крадзе фургон, у якім знаходзіцца каштоўны груз. У выніку за Ігарам «палююць» бандыты, паліцэйскія і вайсковае начальства, даведаўшыся, што ў яго не было падстаў для адпачынку: бацька не хворы. Што ж прымусіла героя ўзяць адпачынак і куды ён накіроўваецца? Шлях Ігара — няпростая прыгода, у якім ён знаходзіць каханне і прадухіляе сур’ёзныя злачынствы.

Вядома, што ў Вілейскі раён здымачная група прыязджала толькі на два дні. Дзеянні разгортваліся паблізу вёскі Красны беражок, дзе па сюжэце аўтамабіль падае ў раку і пачынае тануць.

У ролях: Ігар Навасёлаў, Крысціна Барэйка, Аксана Чывелева, Андрэй Новік, Марына Волкава, Аляксандр Яфрэмаў, Аляксандр Фісенка, Павел Харланчук і іншыя.

Інфармацыя сабраная з адкрытых крыніц інтэрнэту.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце