weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
16.10.2018 09:29 ,

Таямніцы смаргонскай зямлі. Што ўбачыў малады казак, каб у яго не вытрымала сэрца?

Фота shliah.by

У належны стан прыведзены месцы пахаванняў у вёсках Ручыца і Харкі Вілейскага раёна. Цяпер казакі адправіліся на смаргонскія могілкі.
Настаўніца Смаргонскай гімназіі Таццяна Манчак спяшалася ў выхадны дзень на старыя могілкі. Трэба было навесці парадак там, дзе пахаваны яе родныя. Жанчына добра папрацавала і была цалкам сабою задаволена. Азірнулася навокал. Колькі ж тут старых магіл! Каменныя помнікі зарастаюць мохам, многія з іх пакасіліся, а то і ўвогуле паваліліся. Ці прыходзіць да іх хто? Ці ёсць каму запаліць тут свечку ў Дзень памяці? Неўзабаве яе ўвагу прыцягнула каменная пліта, падобная на магільны помнік. Пліта проста ляжала на зямлі, зарослая травой. Бачны літары. Цяжка разабраць словы, але некаторыя можна. З цяжкасцю разабрала, што пахаваны тут малады казак. Здаецца, поўна на могілках такіх закінутых магілак, але менавіта гэты помнік не даў пра сябе забыць. Таццяна Манчак звязалася з грамадскім аб’яднаннем “Беларускае казацтва” і расказала аб сваёй знаходцы.

Фота shliah.by.

Казакі Мінскай казачай акругі прынялі гэту навіну з вялікай удзячнасцю. Трэці раз яны знаходзяць на Беларусі падобныя магілы. У належны стан прыведзены месцы пахаванняў у вёсках Ручыца і Харкі Вілейскага раёна. Цяпер казакі адправіліся на смаргонскія могілкі. Устанавілі, што тут пахаваны ў 1902 годзе казак Першай сотні Трэцяга данскога казачага палка Цярэнцій Яжоў. 

Сапраўды, у тыя часы гэты казачы полк стаяў у Вільні, ахоўваючы заходнюю мяжу Расійскай імперыі. Але чаму маладога 24-гадовага хлопца не пахавалі ў той жа Вільні? Чаму не ў роднай Краснакуцкай станіцы на Кубані? Чаму Смаргонь? І яшчэ многа таямніц захоўвае ў сабе магіла Цярэнція Яжова. Напрыклад, каму ў тыя часы ставілі каменныя помнікі? Гэта ж столькі працы! Толькі высечы літары заняло не менш за месяц. Што паспеў зрабіць малады мужчына за свой нядоўгі век, што так ушанавалі яго памяць? Загадкай з’яўляецца і прычына смерці. У архівах знайшліся звесткі, што памёр ён ад разрыву сэрца. У дваццаць чатыры гады? Што павінны быў убачыць вайсковец, каб не вытрымала сэрца? А можа, усё намнога прасцей – інфаркт, напрыклад? Невядома.

Гэтыя пытанні задавалі сабе казакі, стоячы ля адноўленай магілы. Зусім не па-асенняму грэла сонца, айцец Анатоль Разановіч чытаў малітву, роўна і хораша гарэла свечка. Сярод іншых слоў, выбітых на помніку, выдзялялася ёмкае “таварыш”. 

“Слова “таварыш” пайшло з Запарожскай сечы, – расказвае атаман Генадзь Жумянок. – Так казалі пра тых, хто цаною свайго жыцця ратаваў людзей. Гэта не проста слова для казакоў. І мне здаецца, што на помніку яно з’явілася невыпадкова”.

Фота shliah.by.

Нечаканы сюрпрыз прысутным падрыхтаваў есаул Арцём Яфімаў. Ён знайшоў фота казакоў Трэцяга данскога казачага палка. Самае цікавае, што фота зроблена ў перыяд ад 1910  да 1914 года ў Смаргоні. А адправіў яго са службы на памяць сыну зямляк Цярэнція Яжова Мікалай Каршуноў. На фота – маладыя хлопцы. Ідэальная салдацкая выпраўка, заліхвацкія казацкія чубы. Маленькая картка – невялічкі кавалачак нашай з вамі гісторыі. А колькі яшчэ таямніц хавае смаргонская зямля?

Фота shliah.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце