weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
17.10.2018 18:05 ,

Справа Коржыча скончаная. Пракурор запрасіў тэрміны пакарання для абвінавачаных

Аляксандар Коржыч, партрэт у бацькоўскім доме.

Дзяржаўны абвінаваўца выступаў у спрэчках больш за 1 гадзіну 30 хвілін. Судздзя адмовіў адвакатам у хадайніцтве аб чарговым перапынку ў працэсе.

17 кастрычніка судздзя абвясціў аб тым, што справа аб смерці Аляксандра Коржыча скончаная. У гэты дзень на працэсе выступілі апошнія сведкі — сястра і сябра Аляксандра Коржыча. Таксама 17 кастрычніка пракурор Шарснёў абвясціў вынікі праверкі па факце ўжывання фізічнага гвалту супрацоўнікамі КДБ у дачыненні да абвінавачаных сяржантаў Бараноўскага, Вяжэвіча і Скуратовіча.

Адвакаты абвінавачаных выступілі з хадайніцтвам аб чарговым перапынку ў справе для азнаямлення з выракам па справе старшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі і прапаршчыка Артура Вірбала (яго агучаць у пятніцу 19 чысла — РС), аднак судздзя адхіліў хадайніцтва.

Першым у спрэчках бакоў выступіў пракурор Шарснёў. Ён заявіў, што «абвінавачаныя на працягу некалькіх месяцаў дзёрзка і адкрыта чынілі беззаконне на тэрыторыі вайсковай часткі, што стала прычынай цяжкіх наступстваў у выглядзе самагубства шарагоўца Аляксандра Коржыча». Падчас сваёй прамовы дзяржаўны абвінаваўца пералічыў факты супарацьпраўных дзеяньняў з боку кожнага з абвінавачаных. Шарснёў пералічыў выпадкі вымагальніцтва, фізічных пакаранняў, незаконнага прысвойвання грашовых сродкаў, незаконнага прымусу да выкананьня фізічных практыкаваньняў.

Абвінавачаныя Яўген Бараноўскі, Антон Вяжэвіч і Ягор Скуратовіч. Жнівень 2018 году
Абвінавачаныя Яўген Бараноўскі, Антон Вяжэвіч і Ягор Скуратовіч. Жнівень 2018 году

На думку дзяржаўнага абвінаваўцы, у выніку злачынных дзеянняў абвінавачаныя сяржанты атрымалі матэрыяльную карысьць: Скуратовіч — 120 рублёў, Бараноўскі — 220 рублёў, Вяжэвіч — 102 рублі. Таксама кожны з іх, на думку пракурора, у рознай ступені ўдзельнічаў у збіцці падначаленых шарагоўцаў і ў вымаганні ў іх грошай, прадуктаў харчавання і цыгарэт.

«Свае дзеянні абвінавачаныя здзяйснялі па папярэдняй змове, дзёрзка і адкрыта», — заявіў пракурор Шарснёў. Таксама дзяржаўны абвінаваўца выказаў упэўненасць, што на працэсе быў даказаны факт самагубства Аляксандра Коржыча, падставаў гаварыць пра забойства няма.

Пракурор папрасіў суд прызнаць абвінавачаных вінаватымі і пакараць Яўгена Бараноўскага 9 гадамі пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасьці, Антона Вяжэвіча — 7 гадамі пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасьці, Ягора Скуратовіча — 6 гадамі з канфіскацыяй маёмасці. Усіх абвінавачаных пракурор таксама папрасіў пазбавіць права займаць кіруючыя пасады.

Дзяржаўны абвінаваўца выступаў у спрэчках больш за 1 гадзіну 30 хвілін.

Маці і бабуля Аляксандра Коржыча
Маці і бабуля Аляксандра Коржыча

Сяржанты Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжэвіч былі затрыманыя ў кастрычніку 2017 году, неўзабаве пасля смерці Аляксандра Коржыча. Іх абвінавацілі ў атрыманьні хабару паўторна, а таксама па частках 2 і 3 артыкула 455 Крымінальнага кодэксу Беларусі — у перавышэнні альбо бяздзеянні ўлады, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы. Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Усе абвінавачаныя сваю віну на працэсе прызналі часткова. Яны адмаўляюць тое, што дапушчаныя імі правапарушэнні сталі прычынай самагубства Аляксандра Коржыча. Маці загінулага салдата Святлана Коржыч не пагаджаецца з тым, што яе сын здзейсьніў самагубства. Яна лічыць, што Аляксандар Коржыч стаў ахвярай забойства.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце