weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
18.10.2018 11:57 ,

Беларускія лесарубы сталі лепшымі ў Латвіі. У складзе каманды — ільянец

Каманда беларускіх лесарубаў. Сяргей Гайчук - першы справа. Фота з сайта Міністэрства лясной гаспадаркі.

Як распавяла "Рэгіянальнай газеце" прэс-сакратар Міністэрства лясной гаспадаркі Анастасія Дакучаева, беларускай камандзе лесарубаў не было роўных на прафесійных спаборніцтвах у Латвіі.

Турнір доўжыўся два дні і аб’яднаў 28 спартсменаў з розных краін.

Беларусь на спаборніцтвах прадстаўлялі, у асноўным, юніёры. У склад каманды ўваходзіў майстар Ільянскага лясніцтва Вілейскага доследнага лясгаса Сяргей Гайчук.

Прадстаўнікі Вілейшчыны не аднаразова ўваходзілі ў зборную каманду Беларусі і паспяхова выступалі. Так, сёлета ў жніўні са званнем чэмпіёна вярнуўся ў Вілейку Валеры Дуровіч з Чэмпіянату свету, што праводзілі ў Нарвегіі.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце