weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
18.10.2018 10:34 ,

Раскажуць пра мовы праграмавання, малыя рэкі і газету «Наша Ніва»: вучні рэгіёна паўдзельнічаюць у конкурсе даследчыкаў Міншчыны

Фота rcro.tomsk.ru.

27 кастрычніка правядуць 21 конкурс даследчых прац вучняў Мінскай вобласці. Сярод удзельнікаў - школьнікі з Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага, Мядзельскага раёнаў.

Дар’я Арловіч — васьмікласніца Красненскай сярэдняй школы — выступіць у секцыі «Інфарматыка». Яна раскажа пра мову праграмавання Scratch 2.0 і трэнажор вуснага лічэння.

Праца, з якой прадставіць Вілейшчыну адзінаццацікласніца Яўгенія Бурак  з другой вілейскай гімназіі, называецца «Добры дзень, паночкі». У працы распавядаецца пра супрацоўніцтва карэспандэнтаў Вілейскага павета з газетай «Наша ніва» у 109 годзе. Яўгенія выступіць у секцыі «Літаратуразнаўства».

Большасць прадстаўнікоў рэгіёна будзе выступаць у секцыі «Геаграфія 21 стагоддзя». Тут, Ілля Сушко, дзевяцікласнік з Сакаўшчыны Валожынскага раёна, распавядзе пра малыя рэкі і клопат пра іх. Паліна Фалей з палачанскай школы раскажа пра стварэнне краязнаўчага інтэрнэт-праета з выкарыстаннем мабільнага дадатку, а Вікторыя Паўлоўская з Турэц-Баяраў — пра мікратапонімы роднай вёскі і яе ваколіц. Абедзве дзяўчынкі прадстаўніцы Маладзечаншчыны.

Ягор Шыкавец з Нарачанскай школы №2 у сваёй працы вывучаў гідра-гемарфалагічныя характарыстыкі і экалагічны стан басейна ракі Сермеж.

 

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце