weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
19.10.2018 10:39 ,

Маладзечанскі базар пакуль не пераязджае. Райвыканкам патлумачыў, што адбываецца з рынкам райспажыўтаварыства

Рынак райспажыўтаварыства размяшчаецца ў цэнтры Маладзечна. Для многіх гэта зручна. Але ў базарныя дні вуліцы вакол запоўненыя машынамі.

Гандлёвы цэнтр "Спадарожнік" закончыў будаўніцтва памяшкання для гандлю. Аднак рынак райспажыўтаварыства ў цэнтры горада працягвае працаваць на сваім месцы.

– Пакуль сітуацыя такая, – расказаў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Актанаровіч. – «Спадарожнік» гатовы здаваць плошчу, а рынак працуе.

«Спадарожнік» здае гандлёвыя плошчы ахвотным. Цяпер там працуе адзін арандатар. Другі ладзіць адкрыццё 20 кастрычніка.

На рынку райспажыўтаварыства праца таксама ідзе.

Хаця паводле канцэпцыі забудовы горада ёсць задума на месцы цяперашняга рынка паставіць жылы дом, гэта пакуль толькі магчымыя планы.

У Маладзечне пачаў працаваць новы будынак гандлёвага цэнтра (Відэа, фота)

«Спадарожнік» гатовы прымаць маладзечанскі базар

Каб заняць месца на рынку ў Маладзечне, прадаўцы прачынаюцца ў дзве гадзіны ночы (Фота, відэа)

Мілыя пасланні на цэнніках на маладзечанскім базары. Проста паглядзіце на іх

На маладзечанскім рынку дваранін прадае метал, франтавічка – шкарпэткі. Жыццёвыя гісторыі гандляроў (Шмат фота)

На базары ў Маладзечне. Падасінавікі можна набыць за тры рублі, а гладыёлусы пасля першага верасня патаннелі

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце