weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
19.10.2018 16:30 ,

Будучыя гаспадары спыталі, ці ведае Барсік англійскую мову: сям’я Крэйнісаў – пра тое, як іх гадаванец ляцеў у Бостан

Фота votpusk.ru.

14 верасня Алена Крэйніс – гаспадыня прытулку  для сабак у Алешчанятах, што на Валожыншчыне, – сабралася ляцець у Бостан.

У самалёт узялі толькі Жужу

– Я павінна была адвезці новым гаспадарам двух нашых падапечных – сабак Барсіка і Жужу. Але ўжо на шляху ў аэрапорт нам паведамілі, што самалёт памянялі на меншы і клетка з Барсікам не стане ў багаж, – прыгадвае Алена.

Як ні прасіла жанчына ў аэрапорце, нічога не атрымалася: Барсік застаўся ў Беларусі з мужам Алены Ігарам, а гаспадыня з Жужай паляцелі. Жужа – маленькі ёрк, важыць крыху больш за два кілаграмы, таму яе можна было браць з сабой у самалёт як ручную паклажу.

Паветранае падарожжа Масква-Бостан

Цярплівыя амерыканскія гаспадары Барсіка мусілі проста чакаць. А куратары, якія дапамагаюць Крэйнісам даглядаць і ўладкоўваць сабак, шукалі варыянты, як пераправіць сабаку за акіян. І такую магчымасць знайшлі.

Літаральна на другі дзень пасля вяртання з ЗША Алена з Барсікам паехала ў Маскву.

– Адтуль у вялізным аэробусе з суправаджальнікам мы адправілі нашага Барсіка ў Амерыку, – расказала Алена.

У кожнага сабакі – свая няшчасная гісторыя

Па словах гаспадыні прытулку, амаль кожны сабака, што трапляе ў Алешчаняты, мае сваю, не вельмі шчаслівую жыццёвую гісторыю. Лёс Барсіка – перапляценне трагедыі і шанцавання. Аднойчы яго ўжо брала сям’я з Бараўлянаў:

– Але для іх стала адкрыццём, што сабака дома – гэта шмат працы. Трэба ім займацца, вадзіць гуляць. А яшчэ надышоў час летняга адпачынку, і трэба было думаць, куды ўладкаваць гадаванца.

Бараўлянская сям’я пайшла па шляху найменшага супраціўлення: проста адвезла Барсіка куратару, у якога нядаўна бралі сабаку. Добра, што хоць не выкінулі, кажа Алена.

Зрабілі прышчэпкі, пашпарт і сталі рэкламаваць

Так сабака апынуўся на Валожыншчыне. Крэйнісы, як і ўсім сваім гадаванцам, зрабілі яму пашпарт, усе неабходныя прышчэпкі і пачалі рэкламаваць. Барсік спадабаўся сям’і з Бостана. У Алешчанятах гадаванец прабыў каля чатырох месяцаў, пакуль яго рыхтавалі да адпраўкі ў далёкае падарожжа.

– Нас вельмі насмяшыла пытанне будучых гаспадароў пра Барсіка – «ці ведае ён англійскую мову?», – прыгадвае гаспадыня прытулку. – Мы адказалі, што пакуль не, але вельмі хутка вучыцца.

Басрсік у кватэры сваіх бостанскіх гаспадароў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце