weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
19.10.2018 08:28 ,

Недалёка ад Валожына – жудасная аварыя з маршруткай. Ёсць загінулыя

На месцы аварыі.

На трасе М6 Мінск-Гродна маршрутны аўтобус уехаў у бетонную агароджу. Адна пасажырка загінула.

Як паведаміў «Свабодзе» відавочца аварыі Валер Мінец, здарэнне адбылося на 74 кіламетры трасы М6 непадалёк ад Валожына каля 8 гадзін вечара 18 кастрычніка. Мікрааўтобус ехаў з Мінска ў Гродна.​

У маршрутцы было 15 чалавек. Відавочца паведаміў, што адна пасажырка перадпенсійнага ўзросту загінула. Яна ехала разам з мужам і сядзела на крэсле адразу за кіроўцам. Астатнія пасажыры пацярпелі: ісці самастойна маглі толькі трое чалавек, у тым ліку кіроўца. Вядома, што ў салоне была маленькая дзяўчынка, яна выжыла.

На трасе М6 працягваецца рэканструкцыя. Пэўныя ўчасткі дарогі, якія рамантуюць, аддзяляюць бетоннымі агароджамі. Сутыкненне адбылося на павароце ў тым месцы, дзе рух пераходзіць з адной паласы на другую. Кірунак руху быў абмежаваны такой агароджай.

«Я чуў гаворку міліцыянераў, якія прыехалі. Па дэфармацыі кузава яны ацанілі хуткасць маршруткі каля 120 км/гадз.

У гэтым месцы абмежаванне хуткасці 50 км/гадз. Думаю, прычына аварыі ў тым, што ён перавысіў хуткасць і пачаў манеўраваць», — распавядае Валер Мінец.

У фірме, якая займаецца перавозкамі пасажыраў на маршруце Мінск — Гродна, не змаглі пацвердзіць звесткі наконт ДТЗ:

«Ніякай інфармацыі няма. Сувязі з кіроўцам таксама няма», — паведаміла дыспетчарка.

Пасля рэканструкцыі М6 стане чатырохпалоснай магістраллю. Дарожныя палосы раздзеляць не газонам, а бетоннымі агароджамі. На трасе з’явяцца новыя развязкі, масты, пераходы для жывёлаў. На лясных участках пачалі нацягваць сетку, каб жывёлы не трапілі на дарогу. Працы плануюць скончыць да канца сёлетняга года. Трасу рэканструююць за кошт сродкаў Сусветнага банка і кітайскага крэдыту.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце