weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
19.10.2018 09:25 ,

«Яшчэ двое дзяцей у дзіцячым доме». Што вядома пра жанчыну, якая выкінула дзіця на вуліцу

Акрамя малога, у жанчыны ёсць яшчэ двое дзяцей, аднак яны выхоўваюцца ў дзіцячым доме.

Што здарылася ў Бабруйску, дзе 17 кастрычніка на вуліцы пад кустом знайшлі голага нованароджанага хлопчыка, афіцыйна пакуль ніхто не кажа. Як стала вядома, дзіця з’явілася на свет неданошаным, яго знайшлі супрацоўнікі «хуткай», якія прыехалі па выкліку на роды. Дзверы ў дом ім ніхто не адчыніў, аднак непадалёк медыкі па плачу знайшлі груднічка, якога тэрмінова забралі ў шпіталь і аказалі неабходную дапамогу.

Дзіця, як распавяла загадчыца аддзялення анестэзіялогіі і рэаніматалогіі неданошаных нованароджаных Бабруйскага радзільнага дома Алена Вэйс, у стабільным цяжкім стане. Крыніца з медыцынскага боку пацвердзіла, што маці таксама ўдалося знайсці, яе прывезлі ў радзільню. Мяркуюць, бацька дзіцяці затрыманы.

Жанчына, якая нарадзіла малога, жыла ў адным з прыватных дамоў на ўскраіне Бабруйска разам з грамадзянскім мужам і была на восьмым месяцы цяжарнасці. Што менавіта адбылося вечарам 17 кастрычніка паміж мужам і жонкай, суседзі не ведаюць. Але тое, што гэту пару цяжка назваць шчаслівай, пацвярджаюць.

— Абодва пілі. Георгію (імя мужчыны зменена) дом дастаўся ў спадчыну ад бацькоў. Прыкладна год таму з’явілася Ларыса (імя жанчыны змененае), ёй на выгляд гадоў трыццаць, — распавёў Аляксандр Муравейка, сусед бацькоў нованароджанага. — Ні ён, ні яна не працавалі, часта бывалі падпіўшы. Ларыса піла нават тады, калі ўжо была цяжарнай.

Мужчына растлумачыў, што ў яго суседкі акрамя нованароджанага сына ёсць яшчэ двое дзяцей, аднак яны выхоўваюцца ў дзіцячым доме.

— Яна ўжо была пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Пасля таго, што адбылося, ні Ларысу, ні Георгія суседзі не бачылі. Дом, у якім пражываюць бацькі хлопчыка, выглядае цалкам дагледжаным. Праўда, брамка не замыкаецца — хтосьці з сяброў сям’і выламаў замок. На брамцы красуецца плакат у падтрымку алкаголю — яго таксама, як сцвярджаюць суседзі, павесілі сабутэльнікі.

— Вырашылі вось так «пажартаваць», — тлумачыць Аляксандр Муравейка.

Мужчына не выключае, што ў вечар родаў паміж мужам і жонкай адбылася чарговая сварка.

— Усе ведалі, што Ларысе яшчэ месяц да родаў. Але вось нарадзіла. А што потым адбылося — незразумела, чаму яго выкінулі, чаму дзіця апынуўся на вуліцы?

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Сяргей Болсун, па факце здарэння праводзяць праверку.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце